Усе навіны

«Усе гарадскія аб'екты Мінска гатовы да правядзення II Гульняў краін СНД. Праблем з правядзеннем спаборніцтваў не будзе». Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Цуран

12 снежня 2022, 10:25

Намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Арцём Цуран пракаментаваў гатоўнасць горада прыняць частку спаборніцтваў ІІ Гульняў краін СНД. Нагадаем, што турнір пройдзе з 3 да 15 жніўня 2023 года.

«Мінск, як і ўся краіна, атрымаў вялікі досвед правядзення буйных міжнародных спаборніцтваў. Напрыклад, да II Еўрапейскіх гульняў падрыхтавана практычна ўся гарадская спартыўная база. У Мінску плануецца правядзенне спаборніцтваў Гульняў краін СНД па сямі відах спорту

Усе гарадскія аб'екты гатовы да правядзення Гульняў краін СНД, таму праблем з правядзеннем спаборніцтваў не будзе. Усіх спартоўцаў і заселім, і накормім, і даставім да месцаў спаборніцтваў», – заявіў Цурэнка ў эфіры СТБ.

Нагадаем, што ў праграму II Гульняў краін СНД увойдуць 20 відаў спорту, частка з якіх пройдуць у Мінску (лёгкая атлетыка, валейбол, мастацкая гімнастыка ў групавых і індывідуальных практыкаваннях, стральба кулявая, пляжны футбол, сучаснае пяцібор'е), а частка ў іншых гарадах Беларусі : Барысаў (міні-футбол), Салігорск (вольная, жаночая, грэка-рымская барацьба), Маладзечна (пляжны валейбол), Брэст (гандбол), Орша (бокс, тайландскі бокс), Жлобін (дзюдо, самба), Гродна (баскетбол 3х3, цяжкая атлетыка), Магілёў (плаванне і стральба з лука).

Раней міністр фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў паведаміў, што на арганізацыю і правядзенне ІІ Гульняў краін СНД у рэспубліканскім бюджэце прадугледжана 18,6 мільёна рублёў. Акрамя таго, паводле яго слоў, удзел у спаборніцтвах плануюць прыняць каля 6300 чалавек.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com