Усе навіны

Больш за 300 спартсменаў і трэнераў атрымалі стыпендыі ад спартклуба Лукашэнкі

14 снежня 2022, 10:51

Цэнтральная рада спартыўнага клуба, якiм кiруе Дзмiтрый Лукашэнка, прызначыла 332 гадавыя стыпендыі спартсменам і трэнерам.

На стыпендыі паступіла 374 заяўкі ад спартсменаў, з якіх выбралі 189 чалавек, у тым ліку прызёраў чэмпіянатаў свету і Еўропы. З 222 трэнераў было адабрана 133 стыпендыята. Сярэдні памер прызначаных стыпендый — 7500 рублёў у год, гэта значыць 625 рублёў на месяц.

З дапамогай стыпендый арганізацыя спадзяецца, сярод iншага, знізіць адток кадраў з беларускага спорту.

Дзмітрыя Лукашэнку ў 2011 годзе ўнеслі ў чорны спіс Еўрасаюзу як «бізнесмена з актыўным удзелам у фінансавых аперацыях з сям’ёй Лукашэнкі». У 2021 годзе Савет Еўрапейскага саюзу адзначыў, што Дзмітрый Лукашэнка вядзе бізнес праз спартыўны клуб і кантралюе шэраг кампаній.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com