Усе навіны

Аляксандр Апейкін пра 2023 год: «Трэба прызвычайвацца да новага жыцця, зразумець, што мінулага няма»

7 студзеня 2023, 10:53

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін распавёў пра адаптацыю да рэпрэсій і вайны.

- Якім вы бачыце ўвогуле 2023 год?

- Я думаю, што 2023 год будзе аптымістычны для беларусаў. Па-першае, усе паволі прызвычаіліся да гэтай цяжкай сітуацыі. Па-другое, зразумела, куды ўсё прыйдзе. Рэжымы Лукашэнкі і Пуціна знаходзяцца ў гістарычным тупіку. І 2023 год уласна для мяне пачынаецца з разумення, дакладнага бачання гэтага трэнду. Іх гісторыя закончылася.

Канешне, нам хочацца камфорту. Чаму людзі пакутуюць? Таму што няма жыцця, якое ў іх было. А трэба прызвычайвацца да новага жыцця, зразумець, што таго мінулага няма.

— Гэта добрая парада.

— Канешне, і трэба прызвычаіцца да новага жыцця і кайфаваць з таго, што адбываецца зараз. І разумець, што новае жыццё яно іншае. Таго не будзе ўжо, — сказаў Апейкін.

Нагадаем, з 24 лютага Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.