Усе навіны

Дарадца Офіса Зяленскага Падаляк: «Бах аперуе тэрмінам «дыскрымінацыя» у дачыненні да расіян, але не згадвае ўкраінскіх спартоўцаў, забітых РФ»

11 лютага 2023, 09:24

Дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк падзяліўся думкамі аб магчымым вяртанні расійскіх і беларускіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў.

«МАК прапануе пакараць украінскіх спартоўцаў за байкот Алімпіяды, дзе будуць расіяне.

Спадар Бах аперуе тэрмінам «дыскрымінацыя» ў адносінах да расійскіх спартоўцаў, але не згадвае ўкраінскіх спартоўцаў, забітых РФ. Высокі ўзровень цынізму.

Дык што ж такое прынцыпы алімпійскага руху? Агрэсія, забойствы, марадзёрства? – сказаў Падаляк.

Раней стала вядома, што 35 краін запатрабуюць адхілення расейцаў і беларусаў ад Алімпіяды-2024.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.