Усе навіны

Супрацоўнік аргкамітэта Еўрапейскіх гульняў: «Мы хутчэй адмовімся ад спаборніцтваў, чым дапусцім да старту расіян і беларусаў»

24 красавіка 2023, 16:07

Супрацоўнік аргкамітэта Еўрапейскіх гульняў Давід Глен выказаўся пра магчымымае вяртанне беларусаў і расіян на міжнародныя спаборніцтвы.

«Так, мы ведаем, што такая рызыка ёсць. Мы ўжо бачым, якія рашэнні прымаюцца на міжнародным узроўні. Але ад гэтага нашая пазіцыя не зменіцца.

Мы спадзяемся, што гэтага ўдасца пазбегнуць, але мы хутчэй адмовімся ад спаборніцтваў па некаторых дысцыплінах, чым дапусцім да старту расіян і беларусаў.

Год таму Польшча была ініцыятарам выключэння Расіі з міжнароднага спорту. І зараз мы не бачым прычын мяняць нашу пазіцыю ў гэтым пытанні. Бо крывавая вайна працягваецца», - сказаў Глен.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.