Усе навіны

Кіраўнік Каардынацыйнай камісіі ЕАК: «Вайна ва Украіне стала сур'ёзным выклікам для Еўрапейскіх гульняў, паколькі Польшча размешчана побач»

19 чэрвеня, 20:56

Кіраўнік Каардынацыйнай камісіі ЕАК Хасан Арат падзяліўся чаканнямі ад Еўрапейскіх гульняў-2023, якія правядуць з 21 чэрвеня па 2 ліпеня ў Польшчы.

«Спачатку, як і спартыўным арганізацыям па ўсім свеце, вялізным выклікам, які нам трэба было пераадолець, была пандэмія COVID-19.

Тады амаль адразу пасля таго, як гэтая праблема пачала знікаць, вайна ва Украіне стала сур'ёзным выклікам, паколькі Польшча размешчана наўпрост за мяжой і прыняла два мільёны бежанцаў. Вядома, сітуацыя выстаўляе вялікія патрабаванні да польскага ўрада.

Нягледзячы на ўсё, яны не здаліся, а ўрад пад кіраўніцтвам прэзідэнта Анджэя Дуды выказаў поўную падтрымку Гульняў. Менавіта дзякуючы гэтаму, а таксама дзякуючы адказнай мадэлі гэтых Гульняў, якія не патрабавалі будаўніцтва новых пляцовак, мы можам пачаць спаборніцтвы праз некалькі дзён», – сказаў Арат.