Усе навіны

Міністр спорту Польшчы Бартнічук: «Еўрапейскія гульні сведчаць аб магчымасці арганізацыі такіх спаборніцтваў без спартсменаў з Расіі і Беларусі»

3 ліпеня, 13:22

Міністр спорту і турызму Польшчы Каміль Бартнічук пасля завяршэння Еўрапейскіх гульняў пракаментаваў нядопуск да гэтага спаборніцтва спартсменаў з Расіі і Беларусі.

«Пан прэзідэнт Капралас, Хасан Арат, дзякуй, таму што мы стрымалі сваё слова ў многіх сферах, у тым ліку гэтую канкрэтную ў дачыненні да спартсменаў з Беларусі і Расіі.

Гэта сведчыць аб магчымасці арганізацыі такіх спаборніцтваў без спартсменаў з Расіі і Беларусі.

Мы былі б рады вітаць спартсменаў з Расіі і Беларусі на спартыўных пляцоўках, але на першым месцы – мір, кампенсацыя ўрону, а потым свет спорту адкрыецца для гэтых спартсменаў.

Гэта сітуацыя, якую мы хацелі б бачыць ад МАК», — сказаў Бартнічук.