Усе навіны

Супрацоўнік дзяржТБ Казлоў пра Еўрагульнi: «Верагодна, кіраўніцтва ЕАК, якое ў любві клялася нашаму спорту, кусала локці»

4 ліпеня, 23:20
1

Супрацоўнік дзяржТБ Андрэй Казлоў у эфіры праграмы «Спорт-кадр» падзяліўся меркаваннем аб Еўрапейскіх гульнях-2023, якія прайшлі ў Польшчы.

– Напэўна вы прапусцілі, што іх прымаў польскі Кракаў і што яны наогул праходзілі.

Верагодна, кіраўніцтва еўрапейскага алімпійскага камітэта, якое ў любві і вернасці клялася нашаму спорту пару гадоў таму, кусала локці ў гэтыя дні, успамінаючы, як прайшлі ў Беларусі другія ў гісторыі падшэфныя імі еўрапейскія гульні. Гэта быў сапраўды крок наперад у бок алімпійскай арганізацыі. А вось зараз...

Фестываль у Польшчы быў падобны да рэгіянальнага. Калі будзе час, то мы збярэм матэрыял пра гэты турнір, каб не гучала галаслоўна, – сказаў Казлоў.