Усе навіны

МЗС Украіны: «Колькі «белых сцягоў» МАК прадаставіць расіянам, каб прыкрыць чарговае парушэнне міжнароднага права?»

5 кастрычніка, 21:25

Міністэрства замежных спраў Украіны пракаментавала рашэнне Алімпійскага камітэта Расіі ўключыць у склад арганізацыі рэгіянальныя алімпійскія камітэты часова акупаваных Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запароскай абласцей.

«Гэта становіцца смешна: Алімпійскі камітэт Расіі ўключыў украінскія Херсонскую, Запарожскую, Данецкую і Луганскую вобласці ў расійскія Алімпійскія саветы.

Колькі «белых сцягоў» МАК прадаставіць расіянам, каб прыкрыць чарговае парушэнне міжнароднага права?» – гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.