Усе навіны

НАК Расіі пра прыпыненне членства ў МАК: «Чарговае контрпрадуктыўнае рашэнне з відавочнай палітычнай падаплёкай»

12 кастрычніка, 17:55

Алімпійскі камітэт Расіі (АКР) адрэагаваў на рашэнне МАК прыпыніць іх дзейнасць з-за ўключэння ў свой склад рэгіянальных арганізацый акупаваных тэрыторый Украіны.

«Сёння МАК прыняў чарговае контрпрадуктыўнае рашэнне з відавочнай палітычнай падаплёкай. Замацаваўшы такім чынам дэ-юрэ тое, што было зроблена дэ-факта яшчэ ў лютым 2022 года.

На расійскіх спартсменаў, пераважная большасць з якіх па-ранейшаму беспадстаўна адлучана ад міжнародных выступаў, дадзены крок ніяк не ўплывае, статут нейтралізацыі застаецца без змен.

АКР як удзельнік міжнароднага спартыўнага руху пакідае за сабой права абароны ўласных інтарэсаў, а таксама інтарэсаў спартсменаў і арганізацый суверэннай краіны, якіх мы добрасумленна прадстаўляем», – гаворыцца ў заяве АКР.