Усе навіны

Ягор Марціновіч: «Я заняў 6-е месца на чэмпіянаце калоніі па шахматах. Нават быў запісаны ў гурток, пакуль нейкі генерал не прыехаў»

11 лістапада, 12:47

Журналіст «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч, які ў жніўні гэтага года выйшаў на волю пасля адбывання тэрміну ў 2 гады, распавёў пра гульню ў шахматы ў калоніі.

«Лепш за ўсё у шахматы гуляюць «палітычныя» і махляры. Плюс вялікі патэнцыял у наркаманаў і забойцаў, бо яны ў турме вельмі надоўга, таму ёсць час адточваць майстэрства.

На чэмпіянаце калоніі я заняў шостае месца. У паўфінале перамог блогера Змітра Казлова (Шэры кот). Шахматы – добрая магчымасць для палітвязняў легальна пасядзець і пагаварыць паміж сабой.

Нас з Катом нават запісалі ў шахматны гурток (у нас не пытаюць дазволу, нам гэта не дае ніякіх выгодаў, проста імёны пералічаныя на аркушы паперы ў клубе). Але і гэта працягвалася нядоўга, да візіту нейкага генерала. «Вы што, ****** (знахабнелі – Tribuna.com), што ў вас бэчэбэшнікі тут у спісах вісяць?!» У той жа дзень нас выкраслілі з удзельнікаў клуба «Ладдзя», – распавёў Марціновіч.