Усе навіны

Міхаіл Пракапенка: «На II Гульні краін СНД заявіліся ўсе дзяржавы саюза, за выключэннем Малдовы, якая палітызуе спорт»

5 чэрвеня, 14:28

Начальнік упраўлення нацыянальных каманд Міністэрства спорту Лукашэнкі Міхаіл Пракапенка расказаў пра краіны, якія прыедуць на II Гульні краін СНД у Беларусь.

– Турнір носіць адкрыты фармат, могуць заявіцца любыя краіны-ўдзельніцы. Аб якой колькасці краін-удзельніц ідзе гаворка?

– Вы ведаеце, у прынцыпе ўсе рэгіёны задзейнічаны з пункту гледжання запрошаных краін. Гэта натуральна ўсе краіны СНД, за выключэннем, мусіць, Малдовы, якая выяўляе такую не вельмі, мусіць, правільную пазіцыю, палітызуе трошачкі спорт. І мы маем зносіны са шматлікімі федэрацыямі, якія агучваюць нам інфармацыю, што часцяком хтосьці жадае прыехаць да нас выступаць, але рашэнне ўрада крыху іншае.

А так гэта 9 дзяржаў, якія ўваходзяць у СНД. І таксама ў нас сёння ёсць 6 замежных дзяржаў, якія не ўваходзяць у склад СНД. І гэтая лічба ўвесь час змяняецца. Мы працу працягваем над запрашэннем іншых краін, і мы адчуваем цікавасць да гэтых Гульняў з боку розных відаў спорту і краін, якія не ўваходзяць у СНД, – сказаў Пракапенка.