Усе навіны

Трэнер зборнай Беларусі па пяцібор'і Сялецкі: «Беларусы траплялі б у тройку ЧС і ЧЕ»

6 лютага, 12:42

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па сучасным пяціборстве Аляксандр Сялецкі лічыць, што спартсмены пад яго кіраўніцтвам маглі б трапляць у прызёры першынстваў свету і Еўропы, аднак ёсць нюанс – яны не дапушчаны да міжнародных стартаў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Мы параўноўвалі вынікі нашых спартсменаў з расіянамі на Кубку Ляднёва. Старты праводзім у адпаведнасці з міжнародным календаром, як былі ў нас чэмпіянаты Еўропы і свету. Параўноўвалі вынікі, нашы спартсмены траплялі б там у тройку, – сказаў Сялецкі.