Усе навіны

Вількова пра магчымы допуск на АГ-2024: «Яны там у Германii не перадумалі і ўжо не перадумаюць»

18 ліпеня, 20:33

Медалістка маладзёжнага чэмпіянату свету-2019 Лізавета Вількова падзялілася меркаваннем пра нядопуск беларускай зборнай да міжнародных спаборніцтваў.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.

– Нервоў і стрэсу больш тут, чым на чэмпіянаце свету. Бо тут ты адбіраешся сярод сваіх. Ты разумееш, што тут вельмі высокая канкурэнцыя і ты можаш туды не патрапіць.

У нас тут і чэмпіёнкі свету і алімпійскія прызёры. І іх абагнаць – гэта высокі ўзровень, вядома, калі гэта здарыцца.

Яны там у Германii не перадумалі, і ўжо не раздумаюцца. Гэта мае здагадкі, – цытуе Вількову sport5 са спасылкай на Спорт-кадр