Усе навіны

Суддзя ЧБ Мызгін пра міжнародны бан: «Беларусь змагалася б за медалі на ўсіх стартах, якія прайшлі»

19 ліпеня, 21:55

Галоўны суддзя чэмпіянату Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ Аляксандр Мызгін выказаўся наконт адхілення беларускіх спартсменаў ад міжнародных спаборніцтваў.

«Я магу адно сказаць, што мы б цалкам годна выглядалі на ўсіх міжнародных стартах, якія прайшлі: на двух этапах кубка свету і на чэмпіянаце свету сярод моладзі і юніёраў у Італіі. Цалкам змагаліся б за медалі там.

Безумоўна, часам пытанне праскоквае: Куды мы рыхтуемся? Гэтулькі нагрузак, шмат. Мы павінны быць у любым выпадку гатовы да ўсяго. Уначы прачнуўся, цябе разбудзілі, ты павінен стаць на старт і паказаць вынік.

Усе атрымліваюць заробак. Гэта наша на сёння праца, як і ў любога іншага чалавека ў іншай галіне. Бо калі стаяць на месцы, то мы не ссунемся. Мы будзем рабіць два крокі таму. Трэба сціскаць зубы, раз абралі гэты від спорту.

Так, зараз такая абстаноўка. А заўтра яна будзе іншая, мы не ведаем. Можам прачнуцца, і ўсё можа зменіцца», – сказаў Мызгін.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.