Усе навіны

Казлоўская пра сны падчас эміграцыі: «У снах з'яўляецца адчуванне, нібы бягу ад кагосьці. Ад каго – нават не ведаю»

1 траўня 2023, 23:45

Фіналістка Алімпіяды ў Токіа па стральбе з лука Карына Казлоўская расказала пра сны падчас эміграцыі.

– У асноўным ці не бачу сноў, ці хутка іх забываю. Але часам бачу па начах Мiнск, сяброў, сям'ю. І ў снах адчуваю, што вельмі сумую па іх. Таму, калі прачынаюся, стараюся не думаць аб сне, аб тым, што прыснілася, адразу забываю. Бо потым увесь дзень магу праходзіць без настрою.

Яшчэ магу сказаць, што сніцца, напрыклад, цэнтр Мінска, Няміга, знаёмыя мясціны горада. І яшчэ ў снах з'яўляецца адчуванне, нібы бягу ад кагосьці. Ад каго – нават не ведаю. Але вось ёсць такое адчуванне.

Самае цікавае, што калі толькі пераехала ў Польшчу, Беларусь снілася менш, чым зараз. А так апошні раз бачыла ў сне родныя мясціны і блізкіх недзе месяц таму, – сказала Казлоўская.