Усе навіны

Прызёр АГ-2000 Басінскі: «Перад АГ-1992 памёр бацька. Галоўны трэнер: «А як жа Гульні?» А я яму: «Яны ў мяне яшчэ будуць, я мушу з бацькам развітацца. Вярнуўся – каманда сфарміравана»

3 траўня 2023, 13:36

Шматразовы прызёр Алімпійскіх гульняў па кулявой стральбе Ігар Басінскі расказаў пра тое, чаму не паехаў на Алімпійскія гульні-1992 у Барселоне.

– Вы ўдзельнічалі на Алімпіядзе-1988, але ў 1992 годзе ўжо не паехалі. Чаму?

– Усё проста: я быў выкліканы на зборы перад Гульнямі ў Барселоне, рыхтаваўся, але тут памёр бацька. Адпрасіўся ў галоўнага трэнера на пахаванне... Ён мне кажа: «А як жа Алімпіяда?» А я яму: «Алімпіяды ў мяне яшчэ будуць, а тут апошні шанец зірнуць на бацьку, я павінен з ім развітацца», – і з'ехаў. Пахаваў яго, вярнуўся, а тамака каманда была сфармаваная ўжо, і плюс пасля такога стрэсу яны вырашылі мяне не браць… Але тут па-іншаму паступіць я не мог. Думаю, вы разумееце.

– Зразумела. На гульнях 1996-га ў Атланце ў вас срэбра, потым Сіднэй – срэбра і бронза. Але да золата так і не дабраліся. Аналізавалі чаму?

– Крыху не хапіла. Першы бронзавы медаль у Сеуле ў 1988-м, упершыню паехаў на галоўны старт чатырохгоддзя, я, дарэчы, тамака сцяг у алімпійскай вёсцы паднімаў: годным палічылі. Размова, паўтаруся, пра алімпійскую вёску, калі дэлегацыя прыязджае на гульні. Самае крыўднае на Алімпіядах – гэта другое і чацвёртае месца. Усе алімпіяды запомніліся. Шкада, што ў нас від спорту сакрэтны: столькі медалёў было, а пісалі пра нас мала. Але на гэта эмоцыі не марнавалі, не зважалі на гэты факт. Хоць крыху крыўдна было. Рабілі сваю справу і ўсё, – распавёў Басінскі.