Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/Бойфрэнд Сабаленкі (заве яе «маленькім тыгранём») праваліўся з «Салаватам» у плэй-оф КХЛ: адказваў за атаку (атрымалася не вельмі), можа страціць працу

Бойфрэнд Сабаленкі (заве яе «маленькім тыгранём») праваліўся з «Салаватам» у плэй-оф КХЛ: адказваў за атаку (атрымалася не вельмі), можа страціць працу

На серыю паўплывалі і іншыя беларусы.

Аўтар — bytribuna com
15 сакавіка 2023, 13:11
Бойфрэнд Сабаленкі (заве яе «маленькім тыгранём») праваліўся з «Салаватам» у плэй-оф КХЛ: адказваў за атаку (атрымалася не вельмі), можа страціць працу

Беларускае прадстаўніцтва ў першым раундзе Кубка Гагарына зменшылася не толькі з вылетам мінскага "Дынама". Барацьбу ў 1/8 фіналу скончыў і «Салават Юлаеў» - другая каманда Усходу па выніках рэгуляркі. У трэнерскім штабе ўфімцаў працуе беларус Канстанцін Кальцоў - бойфрэнд фанаткі Лукашэнкі Арыны Сабаленка і сам жа падпісант за рэжым. У 2011-м трэнер, яшчэ будучы хакеістам, выйграў разам з «Салаватам» Кубак Гагарына.

У першым раундзе плей-оф "Салават Юлаеў" нечакана вылецеў ад сёмай каманды Усходняй канферэнцыі "Адмірала", за якую выступае беларус Яўген Лісавец. У пачатку серыі ўфімцы двойчы саступалі суперніку, але затым аднаўлялі раўнавагу ў серыі. У трэцяй гульні ўдалося вызначыцца Лісаўцу. У заключным перыядзе абаронца зраўняў лік у матчы, а яго партнёры вырвалі перамогу ў авертайме.

Пасля ліку ў серыі 2:2 "Салават" ужо не перамагаў, аддаўшы два матчы "Адміралу" - 3:4 АТ, 2:3 (у іх Лісавец правёў на лёдзе адпаведна 25.14 і 23.15 хвілін і ў суме зарабіў "+4"). Так уфімцы ўпершыню з 2017-га завяршылі плэй-оф у першым жа раундзе.

У трэнерскім штабе Віктара Казлова Кальцоў адказвае за працу з нападаючымі. У плэй-оф за матч уфімцы закідвалі ў сярэднім 2,33 шайбы. Зрэшты, у гладкім чэмпіянаце гэты паказчык складаў 2,56 гола (дзесяты па лізе). Часцей закідвала нават мінскае "Дынама" (2,57). Для параўнання, у мінулым сезоне "Салават" меў у сярэднім 2,85 шайбы за гульню.

Сярод тых, хто мог падправіць уражанне ад працы Казлова з Кальцовым, быў беларускі форвард Іван Драздоў. Яго адхіліла мінскае «Дынама», затое раскрылі ў маскоўскім «Спартаку» (18 ачкоў у сезоне-2021/22) - і гэта стала падставай для запрашэння ў Уфу, дзе гульцу паклалі 300 тысяч долараў за сезон. За 61 матч рэгуляркі Драздоў набраў 28 ачкоў - рэкордны для сябе паказчык за кар'еру нават з улікам беларускай экстралігі. У Кубку Гагарына таксама ўсё ішло нядрэнна - 4 ачкі за чатыры стартавыя матчы пры карыснасці "+5". У пятай гульні нападаючы адыграў толькі дзве з паловай хвіліны і больш на пляцоўку ў серыі не выходзіў - без яго «Салават» аддаў дзве гульні і завяршыў сезон.

Эксперты лічаць Казлова галоўным вінаватым у раннім вылеце - папракаюць за асцярожны хакей і за тое, што не здолеў сабраць каманду перад стартам Кубка Гагарына. Паводле інфармацыі журналіста "Спорт-Экспрэса" Артура Хайруліна, арганізацыйныя высновы ў клубе прымуць ужо ў найбліжэйшы час.

«Ведаю, што будзе змена курса. Хакей, які ставіць Казлоў, катэгарычна не задавальняе кіраўніцтва. Будзе трэнер, які бліжэй да бразільскага хакея. Магчыма, той жа Неміроўскі. Адзін з варыянтаў», - распавёў Хайрулін.

Нельга выключаць, што разам з Казловам Уфу пакіне і Кальцоў, кантракт якога заканчваецца.

Кальцоў нагадваў пра сябе ў самы разгар серыі - 8 сакавіка віншаваў у сацсетках сваё "маленькае тыграня" з Міжнародным жаночым днём. Напярэдадні каманда атрымала перамогу, якая стала апошняй для яе ў сезоне.

Іншыя пасты блога

Усе пасты