Tribuna/Іншыя/Блогі/Пинта-Шминта/Абяцала распрануцца, заваявала сэрцы вялізнай колькасці футбольных заўзятараў, набрала амаль 3 мільёны падпісак за месяц. Пару фактаў пра Івану Кнол - самую знакамітую дзяўчыну ЧС у Катары

Абяцала распрануцца, заваявала сэрцы вялізнай колькасці футбольных заўзятараў, набрала амаль 3 мільёны падпісак за месяц. Пару фактаў пра Івану Кнол - самую знакамітую дзяўчыну ЧС у Катары

Прыгатуйцеся, там вельмі горача

Аўтар — bytribuna com
17 снежня 2022, 22:51
Абяцала распрануцца, заваявала сэрцы вялізнай колькасці футбольных заўзятараў, набрала амаль 3 мільёны падпісак за месяц. Пару фактаў пра Івану Кнол - самую знакамітую дзяўчыну ЧС у Катары

Адным з сімвалаў ЧС у Катары стала заўзятарка зборнай Харватыі Івана Кнол. «Міс Харватыя-2016» прыязджала на чэмпіянаты свету ў Бразіліі і ў Расіі, але тады не стала сусветнай знакамітасцю, хоць і прыходзіла на стадыёны ў не менш адкрытых уборах. Але чэмпіянат свету ў Катары стаў для 30-гадовай мадэлі проста зорным часам.

Пасля групавога этапу, у якім зборная Харватыі заняла другое месца ў групе F, нямецкія медыя спыталі Кнол аб тым, як яна будзе адзначаць гістарычны трыўмф сваёй зборнай на чэмпіянаце свету, і былая мадэль паабяцала распрануцца дагала, калі яе любімая каманда выйграе Кубак свету.

Задзірлівыя вобразы прывабнай прыгажуні на ЧС выклікалі неадназначную рэакцыю як у сацсетках, так і сярод саміх катарцаў. Так, пасля матчу групавога этапу, дзе харваты сустракаліся са зборнай Бельгіі, у сетцы з'явіліся кадры, на якіх мясцовыя заўзятары фатаграфавалі харвацкую мадэль.

Крыху пазней Катарскі бізнесмен Махамед Хасан Аль-Джэфаіры пракаментаваў Папулярнасць Іванкі сярод катарцаў.

«Яе фатаграфуюць не таму, што яна камусьці падабаецца, а таму, што яна непрыстойна апранутая. Гэта пацвердзіць любы жыхар Катара», - выказаўся Аль-Джэфаіры. Аднак яшчэ пазней з'явіліся фатаграфіі, на якіх мясцовыя жыхары са шчырай усмешкай робяць сэлфі з харвацкай прыгажуняй. Калі не ведалі, абурэнне па-катарскі выглядае наступным чынам:

Пасля пераможнага для харватаў матчу са зборнай Японіі ў 1/8 ЧС, Іванка ў сваім Intagram апублікавала відэа, на якім есць ролы - адно з традыцыйных страў Японіі, чым выклікала абурэнне ў заўзятараў «самураяў».

За час ЧС на харвацкую красуню падпісалася ў Instagram амаль 3 міліёны карыстальнікаў, і гэта не дзіўна - заходнія СМІ ўжо празвалі Кнол самай гарачай заўзятаркай чэмпіянатаў свету. А ў сацыяльных сетках харваткі сапраўды ёсць на што паглядзець.

Нагадаем, што зборная Харватыі абыграла Марока ў матчы за трэцяе месца ЧС-2022 – 2:1.

Іншыя пасты блога

Усе пасты