Капітан «Лейпцыга» прапусціў важную гульню сваёй каманды, каб выратаваць нечае жыццё
Учынак Вілі Орбана
Абаронца і капітан «Лейпцыга» Вілі Орбан прапусціў матч з «Уніёнам» па незвычайнай прычыне. Гулец стаў донарам ствалавых клетак.
З-за спецыфікі працэдуры Орбан не мог трэніравацца на працягу тыдня.
Гулец зарэгістраваўся ў сістэме нямецкага рэестра донараў яшчэ ў 2017 годзе, а нядаўна атрымаў паведамленне, у якім было ўказана, што знайшоўся пацыент з такім жа тыпам тканіны, што і ў яго.
«Безумоўна, я здзівіўся, даведаўшыся, што магу стаць донарам. Але ў мяне не было ніякіх сумневаў на гэты конт, я хачу стаць донарам. Гэта магчымасць выратаваць жыццё чалавека з мінімальнымі стратамі, тут не можа быць дзвюх меркаванняў. Вельмі спадзяюся, што мая дапамога дапаможа пацыенту цалкам паправіцца».
«Лейпцыг» прайграў матч супраць «Уніёна» з лікам 1:2, але падтрымаў рашэнне свайго капітана.