Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Дакладна не сёння: у Венгрыі брамнік сапсаваў дзень нараджэння маленькага фаната супернікаў. Іспанскі сорам!
Відэа

Дакладна не сёння: у Венгрыі брамнік сапсаваў дзень нараджэння маленькага фаната супернікаў. Іспанскі сорам!

Вось гэта прыкол!

Аўтар — Бэзавы Кіт
17 сакавіка 2023, 17:33
Дакладна не сёння: у Венгрыі брамнік сапсаваў дзень нараджэння маленькага фаната супернікаў. Іспанскі сорам!

У гонар дня нараджэння маленькага фаната венгерскага клуба «МТК» гульцы клуба дазволілі яму сімвалічна пачаць гульню.

Усе футбалісты каманды суперніка з "Дыяшдзьера" спыніліся і далі яму прайсці да брамы, але брамнік каманды Жомбор Сенка меркаваў па-іншмаму.

Ён двойчы не даў забіць хлопчыку - спачатку проста адбіў удар, а потым, пасля дабівання, выбіў мяч на цэнтр поля, за што адразу быў асвістаны гледачамі на трыбунах.

Пазней, брамнік паведаміў, што шкадуе пра інцыдэнт і ўжо хоча зрабіць усё магчымае, каб загладзіць сваю віну.

Клуб варатара запрасіў хлопчыка на сваю хатнюю гульню. Там яму дазволяць зноў выйсці на поле і ўсё ж ажыццявіць сваю мару.

«Я жадаю яму ніколі не адмаўляцца ад сваёй мары і змагацца за кожны мяч гэтак жа ўпарта, як ён гэта рабіў у панядзелак увечары», – пракаментаваў гэтую сітуацыю галкіпер.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты