Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Пікапер года: Неймар «падкаціў» адразу да двух вядомых блізнят-валейбалістак, але яго план праваліўся

Пікапер года: Неймар «падкаціў» адразу да двух вядомых блізнят-валейбалістак, але яго план праваліўся

«Можа быць, я пагаджуся пабыць з вамі абедзвюма»

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Arkady Nagelsman
18 лютага 2023, 19:05
Пікапер года: Неймар «падкаціў» адразу да двух вядомых блізнят-валейбалістак, але яго план праваліўся

Зорка «ПСЖ» Неймар спрабаваў «падкаціць» да бразільскіх валейбалістак, якія да таго ж з'яўляюцца блізняткамі.

Кі і Кейт Алвес - прафесійныя валейбалісткі з Бразіліі. На гэтым тыдні яны разарвалі інфапрастор роднай краіны пасля таго, як паказалі свае перапіскі з Неймарам у Instagram. Кі распавяла, што Неймар пісаў адразу двум сёстрам, спадзеючыся, што яны не будуць казаць пра гэта адна адной.

«Вы ведаеце, у чым заключалася ягоная памылка? Ён размаўляў з маёй сястрой да таго, як у яе былі адносіны. Потым яна пачала сустракацца з кімсьці, і ён спыніўся», - успомніла Кі.

«Тады што ён зрабіў? Ён накіраваў мне паведамленне, думаючы, што мы не абмяркоўвалі, як раней ён да яе «падкатываў».

Калі адна з сясцёр спытала, навошта бразілец піша другой сястры, ён адказаў: «Хто ведае, можа быць, я пагаджуся быць з вамі абедзвюма».

«Мы з сястрой гаворым аб усім. Ён сапраўды думаў, што я не ўспомню пра гэта?», - пракаментавала ўчынак Неймара Кейт.

Дзяўчатам 23 гады і яны сапраўдныя суперзоркі ў Бразіліі - Кі мае амаль 8 млн падпісчыкаў у Instagram, а Кейт каля 2 млн.

Акрамя іншага, Кі мае папулярны профіль на OnlyFans.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты