Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Adidas выпусціў новую футбольную калекцыю ў стылі 90-х – за некаторыя камплекты ў Беларусі можна адправіцца на суткі

Adidas выпусціў новую футбольную калекцыю ў стылі 90-х – за некаторыя камплекты ў Беларусі можна адправіцца на суткі

Нямецкі брэнд вяртае настальгію

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Замір Закіеў
5 сакавіка 2023, 09:48
1
Adidas выпусціў новую футбольную калекцыю ў стылі 90-х – за некаторыя камплекты ў Беларусі можна адправіцца на суткі

Adidas прадставіў рэтра-формы для вядучых клубаў і федэрацый.

Кампанія вяртае нас у футбольную эпоху дзевяностых, якая натхніла і вызначыла стыль цэлага пакалення як на полі, так і за яго межамі.

«Калекцыя Icons адраджае старую любімую класіку, выпускаючы серыю мадэляў для футбольнай сям'і Аdidas, уключаючы «Аякс», «Арсенал», «Ювентус», «Ман Юнайтэд», «Рэал Мадрыд» і іншых.

У калекцыі мы глыбока апускаемся ў самыя запамінальныя футбольныя моманты кожнай каманды таго перыяду і адкрываем рэтра-вобразы, сціраючы межы паміж футболам і культурай вулічнага адзення. Цэнтралізаваны брэндзінг, глянцавае аздабленне і свабодны крой дазваляюць знайсці баланс паміж зручнасцю нашэння і культавасцю.

Камплекты створаны для ўсіх заўзятараў, якія жывуць і дыхаюць футбольнай культурай. Тыя, хто захоплены спадчынай свайго клуба і шануе настальгічны стыль не менш, чым высокаэфектыўныя тэхналогіі сучаснага спартыўнага адзення», – гаворыцца ў заяве Аdidas.

Яшчэ больш цікавага пра сусветны футбол – у Instagram «Трыбуны». Падпісвайцеся!

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты