Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Прыгожая гісторыя з Італіі: Лукаку даслаў свае буцы футбалісту ў дэпрэсіі – і яны сталі фартовымі

Прыгожая гісторыя з Італіі: Лукаку даслаў свае буцы футбалісту ў дэпрэсіі – і яны сталі фартовымі

У 32 гады Рафаэль Адогву перажывае найлепшы перыяд у кар'еры

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Замір Закіеў
13 сакавіка 2023, 12:03
Прыгожая гісторыя з Італіі: Лукаку даслаў свае буцы футбалісту ў дэпрэсіі – і яны сталі фартовымі

У гэтым сезоне сціплы італьянскі клуб з Бальцана «Зюдціроль» упершыню ў сваёй гісторыі гуляе ў Серыі Б. Але так высока каманда ўскочыла не выпадкова – і даказвае гэта на працягу бягучага сезона.

Нягледзячы на тое, што па дадзеных Transfermarkt трансферны кошт «Зюдціроля» складае толькі 12,6 млн еўра і з'яўляецца самым нізкім сярод усіх клубаў другога італьянскага дывізіёна, каманда цяпер змагаецца за выхад у Серыю А – знаходзіцца на 4-м месцы ў турнірнай табліцы.

Адзін з герояў паўднёвых цірольцаў – 32-гадовы форвард Рафаэль Адогву. Італьянскі форвард нігерыйскага паходжання з'яўляецца адным з нямногіх футбалістаў каманды, які ўпершыню ў кар'еры гуляе ў Серыі Б – раней ён выступаў выключна ў трэцім і чацвёртым дывізіёнах. І нішто нават не намякала на тое, што ён можа апынуцца ў мацнейшым клубе.

За «Зюдціроль» выхаванец «К'ева» гуляе з 2020-га, але і тут усё пайшло наперакасяк з самага пачатку. Пасля першага ж матчу ў складзе новай каманды Адогву атрымаў сур'ёзную траўму звязкаў калена, праз якую прапусціў некалькі месяцаў. Рафаэль вярнуўся праз 10 тыдняў, пачаў набіраць фізічную форму, але зноў траўмаваўся – надарваў мышцы задняй паверхні сцягна.

Пастаянныя няўдачы надламалі футбаліста – ён запаў у дэпрэсію і, па некаторых дадзеных, набраў вагу. З такога няпростага псіхалагічнага становішча Рафаэлу дамамагла выбрацца яго жонка Кларыса дзякуючы (нечакана) гульцу «Інтэра» Рамелу Лукаку.

Яшчэ больш цікавага пра сусветны футбол – у Instagram «Трыбуны». Падпісвайцеся!

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты