Tribuna/Більярд/снукер/Блогі/Virus Spartovy/У прызёркі ЧЕ па більярдзе з Беларусі ўзніклі складанасці з допускам на турнір у Польшчы – справа, зразумела, у вайне

У прызёркі ЧЕ па більярдзе з Беларусі ўзніклі складанасці з допускам на турнір у Польшчы – справа, зразумела, у вайне

Скончыла гуляць яшчэ ў Мінску, цяпер падвісла і магчымае вяртанне.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
4 красавіка 2023, 10:10
У прызёркі ЧЕ па більярдзе з Беларусі ўзніклі складанасці з допускам на турнір у Польшчы – справа, зразумела, у вайне

Беларуская більярдыстка Аляксандра Карней вядомая ў колах свайго віду спорту. Тое нядзіўна, бо яшчэ дзяўчынай пачала ламаць стэрэатыпы. У 12 гадоў атрымала званне майстаркі спорту, а ў 2018-м (ва ўзросце 14 гадоў!) стала медалісткай чэмпіянату Еўропы, і не сярод аднагодак, а сярод дарослых.

Пік формы маладой спартсменкі прыйшоўся на 2019 год, калі Аляксандра ўзначальвала нацыянальны рэйтынг. Тады дзяўчына рыхтавалася да ЧЕ-2020, але здарыўся COVID:

– Было очень хорошее начало – выиграть медаль на взрослом чемпионате Старого Света в четырнадцать лет удается не каждому. Это вдохновило, и я как никогда серьезно и целенаправленно готовилась к чемпионату Европы 2020 года. 

Набрала, скажу без ложной скромности, самую лучшую свою форму, в 2019 году даже возглавляла национальный женский рейтинг, а в итоге турнир отменили из-за пандемии. Просто перенесли на неопределенный срок. И вся мотивация разом куда-то пропала. Тем более меня ждал выпускной класс - надо сказать, что в нашей семье принято учиться на отлично. И бильярд закономерно ушел на задний план, – расказвала Карней у інтэрв'ю BetNews.

У выніку ўжо былая спартсменка паступіла ў польскі ВНУ Зялёнай Гуры (цяпер заканчвае першы курс па турыстычнай спецыяльнасці), дзе нечакана падвярнулася магчымасць аднавіць кар'еру – здарылася гэта ў мясцовым більярдным клубе:

– Сашка нібыта і не планавала вяртацца да колішняга захаплення, нават пакінула ў Менску ўсе свае «баявыя» кіі. Супраца пачалася плённа і з узаемнымі бонусамі. Гаспадар аказаўся докам у снукеры, дагэтуль выступае на высокім узроўні – нядаўна прайшоў жорсткі адбор на чэмпіянат Еўропы ў Мальце, – расказвае бацька Аляксандры Ігар Карней на сваёй старонцы Facebook.

Пэўны час усё ішло добра – пабачыўшы поспехі беларускі, ёй прапанавалі бясплатныя трэніроўкі з падпрацоўкай у залі і ўдзел ад клуба ў турнірах, на што Аляксандра пагадзілася. Яна без прыгодаў выступіла на некалькіх лакальных турнірах, а ў красавіку Карней збіралася выступіць на міжнародным турніры ў Лодзі. Але нечакана ўзніклі складанасці:

– Арганізатары заяўку ўхвалілі, [Саша] аплаціла ўнёсак, пачалася падрыхтоўка. І раптам паставілі перад фактам, што беларусы (хоць яна там і была, здаецца, адзінай з сінім пашпартам) не будуць дапушчаныя да турніру праз санкцыйны пераслед за саўдзел у вайне ва Украіне. Як кажуць, рэаліі ўрэшце дагналі.

Аказалася, што, каб гуляць у турнірах, арганізаваных Польскай асацыяцыяй більярднага спорту, трэба мець акрэдытацыйную карту – якую спачатку зацвердзілі, а потым абнулілі. І выглядае, што ў цяперашняй сітуацыі этнічныя беларусы могуць атрымаць запаветны дазвол толькі ў адным выпадку – перайшоўшы ў польскае грамадзянства, – піша Ігар Карней.

Як будзе развівацца сітуацыя далей невядома. Шкада, але новы этап кар'еры беларускай більярдысткі можа павіснуць на доўгі час.

Іншыя пасты блога

Усе пасты