Tribuna/Лыжныя вiды/Блогі/Virus Spartovy/😨 Былы футбаліст «вышкі» вылецеў з трасы, калі спрабаваў разагнацца на горных лыжах да 100 км/г. Цуд, але выжыў

😨 Былы футбаліст «вышкі» вылецеў з трасы, калі спрабаваў разагнацца на горных лыжах да 100 км/г. Цуд, але выжыў

«Працягваем рухацца толькі наперад!»

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
9 красавіка 2023, 12:04
😨  Былы футбаліст «вышкі» вылецеў з трасы, калі спрабаваў разагнацца на горных лыжах да 100 км/г. Цуд, але выжыў

3 красавіка на канале YouTube-блогера Піліпа Беспамылковага – былога футбаліста юнацкай зборнай Беларусі і клубаў вышэйшай лігі Юрыя Юрчанка, які вядомы сваім захапленнем трыятлонам і падтрымкай свабодных спартсменаў – выйшла новае відэа з Андоры, на горных схілах якой ён спрабаваў разагнацца да хуткасці ў 100 км/г.

Падчас выконвання адной са спроб, Беспамылковы на вялікай хуткасці вылецеў з трасы.

– [Пасля некалькіх спроб] здаецца, нарэшце знайшоў трасу, якая адпавядае ўсім умовам: было добрае надвор'е, якасны схіл, зусім не было людзей – усё спрыяла таму, каб усталяваць свой асабісты рэкорд і разагнацца да хуткасці 100 км/r. Я быў гатовы, максімальна сканцэнтраваны і засяроджаны, але гэтага аказалася недастаткова. На хуткасці 84,6 км/r вылецеў з трасы, – распавядае блогер у відэа.

Цуд, але абышлося без сур'ёзных пашкоджанняў: Піліп атрымаў толькі рассячэнне брыва, таксама пацярпеў заплечнік (яго проста разарвала) і згубілася камера GoPro, што была на шлеме.

Увага, фота ніжэй можа вас устурбаваць!

«Ёсць, канешне, невялічкая траўма, але нічога страшнага, сябры! Усё добра, гэта наш яшчэ адзін, чарговы крок да перамогі. Траўмы бываюць, гэта неад'емная частка спорту. Усё добра, сябры, працягваем рухацца толькі наперад!», – пракаментаваў здарэнне Беспамылковы.

Ці атрымалася ў Піліпа разагнацца да 100 км/г вы можаце даведацца ў відэа на яго канале:

Іншыя пасты блога

Усе пасты