Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/На матч белмінора прыгналі моладзь з чырвона-зялёнымі сцягамі, але ўспышка вернасці рэжыму не дапамагла – атрымалі 0:5

На матч белмінора прыгналі моладзь з чырвона-зялёнымі сцягамі, але ўспышка вернасці рэжыму не дапамагла – атрымалі 0:5

Ніколі такога не было і вось зноў.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
16 красавіка 2023, 19:06
2
На матч белмінора прыгналі моладзь з чырвона-зялёнымі сцягамі, але ўспышка вернасці рэжыму не дапамагла – атрымалі 0:5

Пахмурная субота 15 красавіка ў Століне была асветлена зарадам чырвона-зялёнага патрыятызму – менавіта гэтымі колерамі намагалася поўніцца трыбуна мясцовага стадыёна падчас матчу беларускага Д3 паміж ДЮСШ «Столін» і «Новай Прыпяццю».

Збіраць БРСМаўцаў на арэнах зусім не новая практыка ў беларускім футболе: прыгадаць хаця б фантастычны «фан-сектар» на матчы «Віцебска» ў 2021 годзе.

Дый не тое, каб і для Століна нешта новае: менавіта на мясцовым ФОК у мінулым годзе пабывалі тады яшчэ кіраўнік АБФФ Уладзімір Базанаў і колішні футбаліст «Арсенала» Аляксандр Глеб, якія ў «дзяржаўным» стылі адкрывалі пляцоўку пасля ўкладкі на ёй штучнага газона.

Але ж гэткая ідэалагічна вывераная «падтрымка» у 2023 годзе не дапамагла камандзе – у першым туры ДЮСШ «Столін» быў біты з лікам 0:5.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты