Tribuna/Кіберспорт/Блогі/Virus Spartovy/Праца мары! Танкавы блогер з Мінска запусціў стрым, працягласць якога залежыць ад данатаў гледачоў. Ужо зарабіў вялізную для Беларусі суму

Праца мары! Танкавы блогер з Мінска запусціў стрым, працягласць якога залежыць ад данатаў гледачоў. Ужо зарабіў вялізную для Беларусі суму

Звычайнаму беларусу можа стаць дрэнна 🥲

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
8 траўня, 17:37
Праца мары! Танкавы блогер з Мінска запусціў стрым, працягласць якога залежыць ад данатаў гледачоў. Ужо зарабіў вялізную для Беларусі суму

2 траўня вядомы YouTube-блогер па World of Tanks Андрэй EviL_GrannY Сомаў (мае 705 тысяч падпісчыкаў), які пражывае ў Мінску, запусціў «бясконцы» стрым, працягласць якога залежыць ад саміх гледачоў. Сутнасць у тым, што кожны іх данат працягвае відэапаток: на дадзены момант, ахвяраванне на адрас Сомава ў памеры 100 расійскіх рублёў = +1 хвіліна.

Падчас стрыму EviL_GrannY у асноўным транслюе тое, як гуляе ў танкі, глядзіць відэа з навінамі пра World of Tanks ад распрацоўшчыкаў і абмяркоўвае са сваёй аўдыторыяй. Сомаў абяцаў пагуляць і ў іншыя гульні.

Як адзначае «Наша Ніва», падчас стрыму ён таксама есць і адпачывае, пакурваючы кальян.

Напярэдадні вечарам распакоўваў новы тэлефон: навінку Xiaomi 13 Ultra цаной у раёне тысячы долараў, якая нядаўна толькі выйшла на рынак.

Таксама блогер абяцае, што будзе паказаны працэс падрыхтоўкі ежы (сапраўды паказвае), і будзе шпацыр па Мінску ў жывым эфіры.

У live-рэжыме Сомаў і спіць, накіраваўшы вэбку на ложак, а на астатняй частцы экрана транслюе раней знятыя відэа.

Так, за час, калі ён спіць, яму таксама плацяць!

Ведаеце, колькі ўжо паспеў зарабіць стрымер? Трансляцыя была распачатая 2 траўня і доўжыцца дагэтуль – за гэты час EviL_GrannY зарабіў каля 11,5 тысяч долараў.

Адзначым, што цяперашні стрым не першы досвед Андрэя Сомава – у мінулым годзе ён запускаў такі ж, які доўжыўся 12 дзён і прынёс блогеру 42 (!!!) тысячы долараў.

Хацелі б гэтак жа?

Іншыя пасты блога

Усе пасты