Tribuna/Футбол/Блоги/Горад зялёнага колеру/Не хапіла некалькі секундаў

Не хапіла некалькі секундаў

Нажаль, нашы хлопцы саступілі ГЧТ у рамках Кубка Беларусі ў дададзены час...

12 июня 2016, 12:36
Не хапіла некалькі секундаў

Гульня супраць аднаго з лідараў першай лігі ў 1/32 Кубка Беларусі абяцала быць няпростай. Аднак усе спадзяваліся на поспех, бо матч праходзіў на родным стадыёне, а пры добрай падтрымцы ў самаадданасці нашым футбалістам не займаць. Нажаль, крыху не хапіла...

Нягледзячы на вялікую колькасць момантаў у гаспадароў, на гол ГЧТ, які быў забіт пасля крыўднай памылкі нашага абаронца у самым пачатку сустрэчы, асіпаўчане змаглі адказаць толькі напрыканцы матчу. Эмоцыі білі цераз край.

У той момант праход сур'ёзнага апанента выглядаў сапраўды рэальным. Заставалася толькі дачакацца серыі пенальці і высветліць, хто пройдзе далей. Але не суджана...

ГЧТ паквітаўся за наш гол, забіўшы за некалькі секундаў да канца другога экстратайму. Прыемную ўзрушанасць змяніла маўклівае расчараванне.

Затое футбалісты пабачылі сябе на фоне добрай каманды першай лігі, і цяпер можна з упэйненасцю гаварыць, што мы ўмеем змагацца на такім узроўні і гатовы да павышэння ў класе!

Другие посты блога

Перамагаем разам
3 июня 2016, 15:45
Все посты