Tribuna/Футбол/Блоги/Беларуский акын/Мінскае Дынама без легіянераў. Як гэта будзе?

Мінскае Дынама без легіянераў. Як гэта будзе?

Разважаем наконт ідыёцкай (паводле меркавання аўтара) ідэі

Автор — immitrik
24 мая 2017, 15:49
Мінскае Дынама без легіянераў. Як гэта будзе?

Вітаю ўсіх! Разумею, што навіне ўжо шмат дзён, але толькі зараз вырашыў падумаць наконт складу мінскага Дынама, калі ўсе ж клуб застанецца без легіянераў. Да варыянту складу прымаюцца заўвагі ды іншыя меркаванні, усе ж такі гэта даволі суб'ектыўны артыкул. Пачнем.

 

Брамнікі:

Міхаіл Карнавухаў - 23 гады

КХЛ - 4 гульні/5.12 шайб за гульню/0.75 -КН

АЧБ - 23/2.54/0.893; у ПО - 5/2.24/0.915

ЧС - 3/4.6/0.875

Ян Шэлепнеў - 24 гады

АЧБ -17/2.46/0.891

На сення, паводле ростэра, Дынама зусім без брамнікаў, але мы цудоўна разумеем, што гэтыя хлопцы абавязкова будуць у кэмпе і , хутчэй за ўсе, у складзе каманды. Шчыра кажучы, гульню Шэлепнева не бачыў у гэтым сезоне, таму не ведаю яго здольнасцяў, але ў Маладзечна канкурэнцыю Карнавухаву ён праіграў. Таму ў нашай магчымай камандзе намінальным першым нумарам будзе менавіта Міхаіл. На думку трэнерскага штабу зборнай Міхаіл зараз - 2 нумар краіны (заўзятары Немана не пагаджаюцца, але пачакайце крышачку) і, пасля зыходу Лаланда лагічна будзе, калі ён зойме першае месца ў Дынама. Але, гледзячы на яго статыстыку, паўстае пытанне - ці хопіць гэтага? Брамнік Міхаіл нядрэнны, гэта праўда, напркылад на ЧС-17, перамога над нарвежцамі гэта мінімум на 50% яго заслуга, вось толькі мне здаецца не можа ён увесь сезон трымаць высокі узровень. Час побач са Скрывенсам шмат чаму яго навучыў (гульня клюшкай, дапамога абаронцам), да і завесці партнёраў Міхаіл таксама можа не горш за свайго Канадскага калегу. А раз не можаш так правесці ўвесь цыкл гульняў, то патрэбен бэкап, а шукаць мы яго будзем толькі ў АЧБ (Кульбакова не чапаем, няхай у яго ўсе ў Амерыцы атрымаецца)

Віталь Трус - 28 год, Неман

АЧБ - 25/1.65/0.939; у ПО - 10/1.01/0.96

Першы кандыдат. Лепшы брамнік АЧБ 16/17, лепшы гулец плэй-оф АЧБ. Ільвіная доля чэмпіёнства Немана гэта яго надзейная гульня. І я лічу, што яму патрэбна пераходзіць у Дынама толькі ў адным выпадку - калі ён на 95% будзе першым нумарам. Ён больш сталы і дасведчаны за Карнавухава, набліжаецца да ўзросту росквіту брамніка і для яго развіцця гульня ў Дынама будзе больш карыснай за АЧБ і мінімум 6 матчаў ЛЧ, але толькі ў тым выпадку, калі ён будзе асноўным. Тады ў перспектыве Трус стане першым нумарам і ў зборнай.

А калі не атрымаецца з Трусам(ведаю, што заўзятары Немана вельмі не жадаюць каб ён кудысці перабіраўся), то ў АЧБ бачу толькі адзін варыянт

Максім Малюцін - 28 год, Шахцёр

АЧБ - 23/1.97/0.914

Лепшы брамнік краіны 14/15 і 15/16, але ў гэтым годзе нешта здаў і прайграў месца на пляцоўцы шведу Ландскугу, таму пераход можа дадаць энергіі і эмоцый, бо ўпэўнены, што майстэрства нікуды не падзелася.

P.S. Мільчакоў не брамнік для Дынама, там прафесійны клуб, а ён ўжо пачаў гуляць за каманду прэзідэнта.

 

Абаронцы

Лінія ў якой менш за ўсе пытанняў. Бо толькі адзін легіянер, беларусаў хапае, таму аніякіх нечаканасцяў тут не будзе. Для спрашчэння будзем глядзець па парах:

Кірыл Гатавец, 25 год - КХЛ -24 гульні/1г+5п/8шхв/+13; ПО - 5/0+0/2/-2

Яўген Лісавец, 22 гады - КХЛ -60/7+12/55/+3; ПО - 5/1+0/4/+1; ЧС - 6/2+2/4/-2

Лісавец зараз - лепшы абаронца Дынама і лепшы абаронца зборнай(Дзянісаў не прымаў ўдзел з-за траўмы, а Бэйлен проста не прымаў удзел), яго месца ў Дынама і ў зборнай непахісна. Што датычыцца Гатаўца, то ў мінулым сезоне ён больш лячыўся, чым гуляў, і нават зараз аднаўляецца пасля траўмы, але і яго заакіянскі досвед і добрае катанне дапамогуць Дынама

 

Раман Грабарэнка, 24 гады - КХЛ -16/2+6/21/+7; ПО - 1/0+0/2/-1; ЧС - 4/0+1/6/-4

Ілля Шынкевіч, 27 год - КХЛ -54/5+4/72/+4; ПО - 5/0+0/2/-1; ЧС - 7/2+2/2/1

 

Лучшее в блогах
Больше интересных постов