Брудная драма з футбола Харватыі – лёс матча вырашыў надзвычай складаны пенальцi
Форма галоўных герояў перастала быць белай.
У рамках першай харвацкай лігі «Краацыя» Зміяўцы прымала на сваім полі «Зрынскі Асьечку». Матч правялi, хаця поле было больш падобнае да балота. З лужынамі.
Ды вялізнымі ўчасткамі бруду, асабліва ў штрафной плошчы.
Да канца матча каманды не забiвалi, што нядзiўна на такiм полi, але на апошніх секундах дадатковага часу пасля фолу з рэгбі гаспадары атрымалі права на пенальці. Кропку ў 11 метрах ад варот з цяжкасцю, але знайшлі. А вось каб устанаваць туды мяч, бруд прыйшлося ўкочваць адразу некалькім гульцам. Iх белая форма яшчэ да таго памяняла колер на не самы прывабны.
Але пенальці з кучы бруду не быў забіты. 19-гадовы гулец «Краацыі» Антонiа Прскала прабіў як змог, а 26-гадовы кiпер Марын Станiч загадзя адправiўся ў той кут, куды паляцеў мяч, i адбiў яго нават без скачка. Матч тут жа быў скончаны, расчараваны Прскала лёг проста ў бруд, а Станiч, здаецца, атрымаў пры сэйве траўму (адзнака 2:18).
А мы думалі, што ў беларускім міноры дрэнныя палі!