
Канец некалькіх эпох. Разам с сезонам Формулы Е ў Сеуле завяршыўся і этап яе развіцця
Сотая гонка электрычнай Формулы, што адбылася ўчора ў Сеуле, стала апошняй для машын другога пакалення, некаторых пілотаў і каманды Mercedes-EQ. Аднак апошняя сышла з чэмпіянату прыгожа.


Фінал бліжэй, інтрыга слабей. Этапы Формулы Е ў Лондане не зрабілі чэмпіянат цікавейшым
У гэтым сезон электрычнай Формулы мы прывыклі да вострай і шчыльнай барацьбы за лідарства. Але падзеі перадапошніх этапаў у Лондане ў мінулыя выхадныя склаліся так, што напярэдадні фіналу чэмпіён, здаецца, ужо вядомы.


Аварыі, дрыфт і перамогі тых, ад каго іх не чакалі. Этапы Формулы Е ў Нью-Йорку выдаліся нязвычна падзейнымі
Канфігурацыя трасы для электраформулы ў Нью-Йорку звычайна не спрыяе абгонам. Але шчыльная барацьба за чэмпіёнства і непрадказальнае надвор’е многае змянілі гэтым разам. Хаця не абышлося і без спрэчных судзейскіх рашэнняў.


Тактычныя гульні і хоць нейкая яснасць у чэмпіянаце. Уік-энд Формулы Е ў Берліне меў збольшага стратэгічнае значэнне
Нельга сказаць, што гонкі сёмага і восьмага этапаў Формулы Е на старым аэрадроме Тэмпельхоф у сталіцы Германіі былі зусім нецікавымі. Усё ж такі важныя падзеі ў іх былі. Аднак больш важна, што ў чэмпіянаце, здаецца, выявіўся не проста фармальны лідар, хоць ён якраз ні ў суботу, ні ў нядзелю не перамог.


Без тармазоў у будучыні і без выразнага лідара зараз. Этап Формулы Е ў Манака быў цікавым не толькі гонкай
Калі зусім чэсна, то гонка электраформулы ў Княстве не была ўзорна-паказальнай з гледзішча напружанасці і шчыльнай барацьбы. Хаця хапіла і нечаканасцей, адной з якіх стала перамога Стофеля Вандорна. А яшчэ чэмпіянат свету паказаў сваю будучыню.


Рымскі дубль Мітча Эванса. Новазеландскі гоншчык стаў галоўным героем двух этапаў Формулы Е ў сталіцы Італіі
Не надта часта ў электрычным формульным чэмпіянаце свету камусьці ўдаецца перамагчы на двух этапах запар, нават калі яны праходзяць на адной і той жа трасе. А вось Мітчэл Эванс у Рыме перамог і ў суботу, і ў нядзелю, прытым што стартаваў не з поўлу.


Размінка і трэніроўка. Успамінаем падзеі першых этапаў новага сезону Формулы Е
У мінулы ўік-энд у Саудаўскай Аравіі Formula E распачала свой восьмы сезон. І калі пятнічная гонка прайшла адносна спакойна, то суботняя выдалася даволі падзейнай.


Формула Е завяршыла свой першы сезон у рангу чэмпіянату свету. Успамінаем галоўныя падзеі суперфіналу ў Берліне
Васямнаццаць прэтэндэнтаў на тытул, дзве драматычныя гонкі і ўцёкі каманд, у тым ліку чэмпіёнскай Mercedes-EQ. Чым яшчэ запомніўся фінал чэмпіянату Formula E ў Берліне?
