Virus Spartovy
Блог

Беларус, які збірае футбольныя стадыёны, выпусціў трэк пра вайну і атрымаў рэспект ад украінцаў – калісьці ён хістаў Кіеў у майцы мясцовага «Дынама»

Макс Корж адзін з самых папулярных спевакоў у рускамоўнай прасторы. Для ўраджэнца Лунінца не праблема сабраць футбольную арэну на свой канцэрт. Напрыклад, летам 2019 года ён гэта зрабіў на кіеўскім стадыёне імя Валерыя Лабаноўскага, куды прыйшло 30 тысяч прыхільнікаў зоркі. На сцэне беларус выступаў у майцы мясцовага «Дынама».

Макс Корж выступил в футболке «Динамо» и собрал на стадионе в Киеве 30 тысяч человек. Как это было

Крыху больш гледачоў прыйшло на канцэрт Каржа ў Мінску. На «Дынама» сабралася 35 тысяч. На беларускай арэне Макс застаўся верны роднаму гораду і спяваў у цёмна-сіняй футболцы Adidas з гербам Лунінца.

Макс Корж собрал 35 тысяч на «Динамо» – белфутболу остается только завидовать его успехам

Беларус не застаўся ў баку ад падзей, якія зараз адбываюцца ва Украіне. 4 чэрвеня, у 101-ы дзень вайны,Корж выпусціў новы трэк «Свой дом». Выканаўца не стаў адмоўчвацца, як гэта робяць яго рассійскія калегі, і выказаўся супраць адбываючагася вар’яцтва. 

Кожнае слова ў песні дакладна адлюстроўвае той цяжар, які вісіць на душы аўтара: велізарны боль, смутак, неверагоднае шкадаванне. І злосць на тых, з-за каго распачалася гэта страшная, нікому непатрэбная вайна. Навошта ўсё гэта? За што забіваюць нявінных людзей?

«Нам чужого не надо», – кричали они в своих бесподобных речах Ссали в уши про дружбу народов, но на каждого из нас уже был автомат» …

«Наше поколение друг друга всегда понимало без границ и паспортов Там, где мы пели о дружбе, сегодня мечтают лишь отомстить сполна» ...

«Боже, сколько невинных загублено жизней, убито в упор Сколько искалеченных пацанов, ради чего – никто не объяснит до сих пор <…> Че ж вы, бл*дь, натворили, вы еще не понимаете сами» …

«Кому не сиделось дома, бл*дь, – лучше стены бы разбивал лбом Кому, нах*й, хотелось повторить – так вот смотри, бл*дь, и ставь на повтор Это вы называете справедливостью, делая из детей волков И чем все обернется – лишь это видит Бог» …

Макс зноў трапіў у самыя фібры душы сваіх прыхільнікаў, што ён заўсёды рабіў выдатна. Пра гэта сведчаць і каментарыі пад афіцыйным відэа трэка на YouTube. Дарэчы, на расійскіх сэрвісах кшталту ВК і Яндэкс.Музыкі песня не з’явілася.

Падзяку беларусу за падтрымку выказалі украінцы.

Знайшліся нават расіяне, якім спадабалася новая песня Каржа.

Яскравы твіт выдаў і беларускі блогер Міхаіл Цыганкоў aka Gypsynkov.

Сапраўды, Корж «адрэзаў» значную частку сваёй аўдыторыі. А таксама, магчыма, і значны прыбытак: у спявака запланаваны канцэрты ў Екацерынбургу (25 чэрвеня), Новасібірску (9 ліпеня) и Санкт-Пецярбургу (3 верасня). Але зараз існуе верагоднасць, што яны не адбудуцца – песню нават пабаяліся выкладваць расійскія стрымінгавыя платформы.

Комментарии

Возможно, ваш комментарий – оскорбительный. Будьте вежливы и соблюдайте правила
  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные