Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Беларускi агент прасоўвае мiсiю ФIФА ў белфутболе – узнагародзiў заўзятара за крэатыў (яго любiмы клуб далучыўся) i плануе рабiць так далей

Беларускi агент прасоўвае мiсiю ФIФА ў белфутболе – узнагародзiў заўзятара за крэатыў (яго любiмы клуб далучыўся) i плануе рабiць так далей

Iніцыятыва Валерыя Iсаева.

Аўтар — Бэзавы Кіт
1 траўня 2023, 12:16
Беларускi агент прасоўвае мiсiю ФIФА ў белфутболе – узнагародзiў заўзятара за крэатыў (яго любiмы клуб далучыўся) i плануе рабiць так далей

На стадыёнах «вышкi» ў гэтым сезоне пакуль у сярэднiм больш гледачоў, чым у трох мiнулых гадах да таго ж туру. Але крэатыўных заўзятараў у нашы часы не так шмат. Хаця час ад часу ўсё ж трапляюцца – напрыклад, 18 красавiка на кубкавы матч «Славii» з «Тарпеда-БелАЗ» прыйшоў мужчына з плакатам, у якiм прасiў абаранiць яго ад падазрэнняў жонкi пра здраду.

Такi гумар (цi не гумар) уразiў футбольнага агента Валерыя Ісаева. Ён праз сацсеткі абвясцiў што хоча адшукаць аўтара плаката. «Калі ён знойдзецца, абяцаю адправіць майку любога гульца гэтага матча, прозвішча якога назаве сам, з аўтографам футбаліста. Маркетолагі клубаў спяць у параўнанні з такімі незвычайнымі заўзятарамі», – пісаў агент.

Заўзятар па iменi Аляксей знайшоўся за лiчаныя гадзiны – прыйшоў у каментарыi ды яшчэ i трапна адказаў на пытанне аднаго з жартаўнiкоў.

А перад наступным матчам «Славii» 29 красавiка (з тым жа «Тарпеда-БелАЗ», толькi ўжо ў чэмпiянаце) Аляксей з дапамогай супрацоўнiкаў клуба атрымаў i футболку «Славii» з надпiсам «Жыццярадаснасць», i майку ФК «ЗГРАЯ», якім кіруе Iсаеў. Заўзятар сказаў, што яму вельмi прыемна, i падзякаваў агенту.

Iсаеў, у сваю чаргу, падзякаваў супрацоўнiкам «Славii» i падсумаваў: «ФІФА актыўна дэкларуе [неабходнасць] развіваць дух салідарнасці паміж элітным (гэта іх вызначэнне) і масавым футболам. Але неяк зусім дрэнна з салідарнасцю ад «эліт». Важная і сумленная ініцыятыва павінна зыходзіць ад «элітнага», даруй Божа, футбола. Аляксей, па-мойму, рады. Напэўна, неяк так трэба прасоўвацца да салідарнасці».

Таксама Iсаеў паабяцаў i надалей узнагароджваць заўзятараў за «падобныя жыццярадасныя фота i гiсторыi». Паглядзiм, цi шмат такiх знойдзецца цягам сезона.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты