Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Беларуская брамніца прапусціла эпічны мяч паміж ног і, здаецца, сама не зразумела, як такое адбылося

Беларуская брамніца прапусціла эпічны мяч паміж ног і, здаецца, сама не зразумела, як такое адбылося

Заставалася толькі хапацца за галаву.

Аўтар — Pam-pam
9 сакавіка, 22:25
Беларуская брамніца прапусціла эпічны мяч паміж ног і, здаецца, сама не зразумела, як такое адбылося

У першым туры жаночай Суперлігі-2024 «Лакаматыў» дома прымаў казанскі «Рубін». Дэбютны матч сезона завяршыўся перамогай гаспадарынь – 3:0.

Ужо па ходу першай паловы сустрэчы «Рубін», у браме якога стаяла арандаваная ў гэтае міжсезонне ў «Зоркі-2005» беларуска Лізавета Сяўко, прапусціў 2 мячы. Так што на другую палову трэнерскі штаб каманды вырашыў рызыкнуць і паставіў новага галкіпера – на полі з'явілася яшчэ адна беларуска 19-гадовая Аліса Мацкевіч, якая далучылася да каманды толькі ў лютым.

Але і ў гэтай спартсменкі дэбютны за «Рубін» матч не атрымаўся. На 63-й хвіліне абаронца зборнай Беларусі і маскоўскага «Лакаматыва» Ганна Казюпа рабіла закід у бок варот саперніц. Здавалася, што брамніца павінна была з лёгкасцю прымаць гэты мяч, але неспасціжным чынам ён шмыгнуў паміж ног Мацкевіч... Галкіперу нічога не заставалася, як толькі хапацца за галаву.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты