Tribuna/Лёгкая атлетыка/Блогі/Пинта-Шминта/Ціманоўская паведаміла, што афіцыйна развялася. Назвала гэта найлепшым днём у жыцці

Ціманоўская паведаміла, што афіцыйна развялася. Назвала гэта найлепшым днём у жыцці

Фаловеры не зразумелі.

Аўтар — Pam-pam
16 сакавіка, 14:09
Ціманоўская паведаміла, што афіцыйна развялася. Назвала гэта найлепшым днём у жыцці

15 сакавіка беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, якая цяпер выступае за зборную Польшчы, распавяла ў сваім інстаграм, што развялася з мужам – былым лёгкаатлетам, трэнерам па фітнесе Арсеніем Зданевічам.

Пра тое, што пара, якая была разам 10 гадоў, 6 з якіх – у афіцыйным шлюбе, распалася, стала вядома ў верасні 2023-га. Растанне выглядала мірным – спартсменка падзякавала Зданевічу за два гады ў эміграцыі, за падтрымку і дапамогу ў падрыхтоўцы да спаборніцтваў. Муж і жонка мірна падзялілі маёмасць і Ціманаўская з'ехала з кватэры.

Але ўжо праз месяц лёгаатлетка загаварыла інакш. Спачатку Ціманоўскі заявіла, што падтрымкі ад мужа ў цяжкі для сябе момант яна зусім не атрымлівала, а калі прыехала забіраць свае рэчы ўжо пасля растання, то нібыта Зданевіч нагаварыў такога, што цяпер камунікацыя з ім магчымая толькі праз юрыстаў. А пазней абвінаваціла мужчыну ў здрадзе і спробах загладзіць сваю віну падарункамі.

Наогул, спартоўку цяжка назваць паслядоўнай. Каментуючы свой развод, дзяўчына прызнавалася, што вобраз шаслівай сямʼі, які яна стварала праз свае сацсеткі, не адпавядаў рэчаіснасці. А праз час сцвярджала, што яна сумленная перад сваёй аўдыторыяй.

Практычна адразу пасля афіцыйнай заявы аб растанні муж і жонка пачалі новыя адносіны. Зданевіч стаў сустракацца з украінскай мастачкай Дзіянай.

Ціманоўская таксама хутка знайшла новую пару. На адпачынку ў Грэцыі пазнаёмілася з украінцам Аляксандр Салонскім, з якім нядаўна адсвяткавала маленькую гадавіну – 5 месяцаў разам.

Свой афіцыйны развод спартсменка пракаментавала ва інстаграм так:

«Я сказала: «Так!» Гэта лепшы дзень у маім жыцці. Шчаслівая, вольная, маладая і прыгожая. Прымаю віншаванні», – напісала Ціманоўская.

Падпісчыкі павіншавалі лёгкаатлетку з гэтай падзеяй, хаця знайшліся і тыя, хто падумаў, што гаворка ідзе пра новы шлюб.

Былы муж Ціманоўскі рашэнне польскага суда не камэнтаваў.

Развод з мужам стаў не першай «завершанай» падзеяй у жыцці бягухі ў 2024-м – у канцы лютага дысцыплінарны трыбунал World Athletics дыскваліфікаваны на пяць гадоў трэнера Юрыя Майсевіча, які прэсаваў Ціманоўскую ў Токіа.

Іншыя пасты блога

Усе пасты