Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Месі атрымаў сапраўдны «Оскар». Праўда, не Ліянель, а сабака

Месі атрымаў сапраўдны «Оскар». Праўда, не Ліянель, а сабака

Чацвераногі прыйшоў на цырымонію і стаў упрыгожаннем гэтага вечара.

Аўтар — Pam-pam
13 сакавіка, 00:11
Месі атрымаў сапраўдны «Оскар». Праўда, не Ліянель, а сабака

У ноч з 11 на 12 сакавіка ў Лос-Анджэлесе прайшла 96-я цырымонія ўручэння галоўнай кінапрэміі свету – «Оскар», і галоўным героем вечарыны стаў Месі.

Праўда, гаворка ідзе не пра аргентынскага футбаліста, а пра сабаку, названага ў яго гонар.

Гэты сабака – сапраўдны акцёр, які сыграў у фільме «Анатомія падзення». Карціна, дарэчы, выйграла ў намінацыі «Найлепшы арыгінальны сцэнарый».

Раней на Канскім кінафестывалі гэты фільм выйграў «Залатую пальмавую галіну», а сабака Месі атрымаў асобна ўзнагароду Palm Dog – альтэрнатыўную прэмію для найлепшай сабачай ролі.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты