Беларускі пакерыст ўвайшоў у топ-10 па суме прызавых у 2023-м і далучыўся да элітнага клубу тых, хто зарабіў 50 млн долараў за кар'еру
Такое ўдавалася толькі 6 гульцам.
Беларус Мікіта Бадзякоўскі працягвае пакараць покерны свет і пацвярджаць свой статус элітнага гульца. Мінулы год дазволіў ураджэнцу Мазыра і былому шахматысту значна ўмацаваць свае пазіцыі.
Напрыканцы сакавіка 2023-га Бадзякоўскі стаў другім на турніры ў Монтэ-Карла і зарабіў 1 009 853 долараў. Цікава, што першапачаткова за свой вынік гульцу належыла 807 700 долараў. Але яшчэ перад фіналам разам з іншым удзельнікам, балгарыным Алексам Кулевам, яны дамовіліся па-свойму падзяліць прызавыя. Пакерысты вырашылі, што незалежна ад выніку розыгрышу кожны атрымае каля 1 мільёна долараў. А далей яны працягнулі гульню, якая і вырашала, хто заваюе тытул і яшчэ прыкладна 43 тысячы долараў астатніх прызавых.
Менш чым праз нядзелю ў тым жа Монтэ-Карла беларус ужо стаў найлепшым, абышоўшы брытанца Бена Хіта і зарабіўшы амаль 1 мільён.
Паспяховымі для Бадзякоўскага сталі турніры на Кіпры - 2 разы ён станавіўся другім з агульным выйгрышам каля 1 700 000 долараў. Крыху больш за 400 000 долараў прынесла яму 5 месца на турніры ў в'етнамскім Хойане.
Удзел у іншых турнірах, дзе ён трапляў у 15 наймацнейшых, прыносіў гульцу ад 20 да 280 000 долараў.
Але галоўным дасягненнем Бадзякоўскага стала перамога ў турніры-падзеі Big One for One Drop, які вярнуўся ў гульнявы каляндар пасля 5-гадовай паўзы. Толькі 17 пакерыстаў змаглі сабе дазволіць заплаціць па 1 000 000 долараў за ўдзел у турніры, а ў грошах фінішавалі толькі чацвёра найлепшых.
Перамога на гэтым турніры дазволіла Бадзякоўскаму не толькі запісаць сваё імя ў гісторыю, але і папоўніць банкаўскі рахунак на 7 114 500 долараў прызавых – рэкорднай лічбе ў яго кар'еры.
Сумарныя прызавыя беларуса за 2023 год склалі 12,5 мільёнаў долараў. Больш за яго зарабілі толькі 4 амерыканцы: Дэн Сміт – 13 047 709 долараў, Джэйсан Кун – 13 374 382 долараў, Крыс Бруер – 14 350 069 долараў і Айзек Хекстан - 16 691 907 долараў.
За ўсю сваю пакерную карʼеру Бадзякоўскі зарабіў больш за 50 мільёнаў долараў – такое ўдавалася зрабіць яшчэ толькі 6 гульцам за ўсю гісторыю.