Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Раптоўнае падабенства гульца «Нёмана» i Неймара – не ў топавым для футбалiстаў сэнсе
Фота

Раптоўнае падабенства гульца «Нёмана» i Неймара – не ў топавым для футбалiстаў сэнсе

Давядзецца папацець.

7 лютага, 05:04
Раптоўнае падабенства гульца «Нёмана» i Неймара – не ў топавым для футбалiстаў сэнсе

У кастрычнiку бразільскі нападаючы Неймар атрымаў сур’ёзную траўму калена ў матчы за зборную супраць Уругвая. У гульца дыягнаставалі разрыў крыжападобнай звязкі калена і меніска. За час аднаўлення бразілец, мякка кажучы, паднабраў у вазе.

Падобная сітуацыя, мяркуючы па ўсім, адбылася з паўабаронцам «Нёмана» Максімам Яблонскім. Свой апошні матч ён правёў у ліпені супраць «Бальцана» і больш на полі не зʼяўляўся. Паведамлялася, што ў яго таксама былі праблемы з каленам (не першыя ў карʼеры). Цяпер Яблонскі пачаў трэніравацца – i, як бачна, таксама паспеў паднабраць за перыяд адсутнасці.

Але аптымальную вагу гульцам успомнiць проста – яе можна падглядзець у абноўленых шапках тэгаў Неймара, Яблонскага i шматлiкiх iншых футбалiстаў на сайце і ў дадатках «Трыбуны».

Дарэчы, Неймар ужо адказаў на крытыку за лішнюю вагу. У сваім інстаграме ён апублікаваў відэа, дзе паказаў сярэднi палец з такiмi словамі: «Добра, лішняя вага. Але тоўсты? Я так не думаю. Выкусіце, хейтэры».

Іншыя пасты блога

Усе пасты