Tribuna/Іншыя/Блогі/Пинта-Шминта/Хто каго кахае ў белспорце? Агляд актыўнасці на Дзень святога Валянціна (падарункі на адлегласці і нават шансон)

Хто каго кахае ў белспорце? Агляд актыўнасці на Дзень святога Валянціна (падарункі на адлегласці і нават шансон)

Прызнанні таксама былі.

Аўтар — Pam-pam
15 лютага, 06:37
Хто каго кахае ў белспорце? Агляд актыўнасці на Дзень святога Валянціна (падарункі на адлегласці і нават шансон)

14 лютага – дзень, калі сацыяльныя сеткі традыцыйна запаўняюцца прызнаннямі ў каханні і фатаграфіямі кветак і падарункаў. Беларускі спорт не застаўся ўбаку, хаця з віншаваннямі спартсмены не моцна размахнуліся.

Гулец «Каспія» Максім Плотнікаў рэпостнуў у інстаграме сторыз жонкі і падпісаў здымак «Кахаю цябе».

Падобным чынам паступілі гулец «Дынама» Уладзімір Хвашчынскі і экс-гулец БАТЭ Аляксандр Гутар, якога нядаўна «прабачыў» беларускі рэжым. Але апошні нават не зрабіў ніякай прыпіскі ці стыкера.

Кранальны здымак з жонкай выклаў нападаючы «Ардабасы» Усевалад Садоўскі.

Гулец «Іслачы» Алег Вераціла таксама на фота разам з жонкай Карынай.

Так жа зрабілі гулец «Пахтахора» Павел Паўлючэнка

І гулец «Рубіна» Аляксандр Мартыновіч.

Сацсеткі былога беларускага футбаліста Сяргея Крыўца маўчаць, затое мілым здымкам падзялілася яго жонка.

Аляксандр Глеб не выкладваў фота, але з нагоды свята падарыў жонцы вялізны букет руж.

Жонка трэнера «Іслачы» Дзмітрыя Камароўскага, які нядаўна стаў бацькам у трэці раз, паказала свой святочны букет.

Мікалай Золатаў, які перебраўся ў чэмпіянат Казахстана з Украіны, знайшоў спосаб парадаваць жонку нават на адлегласці.

Гэтак жа зрабіў і навічок «Хапаэля» з Хайфы Дзмітрый Анцілеўскі.

Пахвалілася букетам і падпісантка за дыктатуру Дзінара Смольская, якая зараз разам з мужам і сынам знаходзіцца ў расійскім Залатавусце на мясцовай спартакіядзе. На паштоўцы - чамусьці «несяброўскі» Парыж, куды не хочуць пускаць рэжымных алімпійцаў.

Плывец Ілля Шымановіч репостнул сторыс сваёй дзяўчыны расійскай пляжнай валейбалісткі Святланы Хахламінай, суправадзіўшы гэта стыкерам сэрцайкаў.

Гандбаліст «Мяшкова» Вячаслаў Шумак выклаў відэа жонкі ў рэтравобразе пад расійскі шансон, якія пачынаецца словамі «Что ты зенки пялишь мусор на мои наколочки». Мяркуючы па сторыз дзяўчыны, кветкі таксама былі.

Іншыя пасты блога

Усе пасты