Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Што звязвае «Легію» і Lego? Моцны перфоманс ад польскіх заўзятараў

Што звязвае «Легію» і Lego? Моцны перфоманс ад польскіх заўзятараў

Патрымка, якая дапамагла трапіць у еўравосень

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Замір Закіеў
2 верасня, 17:59
Што звязвае «Легію» і Lego? Моцны перфоманс ад польскіх заўзятараў

На тыдні адбыліся вырашальныя матчы за выхад у групавыя этапы еўракубкаў. Адной з такіх гульняў стала сустрэча ў Варшаве мясцовай «Легіі» і дацкага «Міт’юлана». Першы матч гэтых каманд скончыўся галявой нічыёй – 3:3.

Да матча ў адказ падрыхтаваліся не толькі гульцы «Легіі», але і іх заўзятары. Яны арганізавалі моцны перфоманс, цэнтрам якога стал банер з фігуркамі Lego ў выглядзе фанатаў клуба і надпісам LEGIOLAND.

Тэкст адсылае нас да назвы каманды-саперніка MidtjylLAND («Міт’юлан») і стварае асацыяцыю з «Легалэндам» – групай дзіцячых тэматычных паркаў забаў, якая амаль поўнасцю пабудаваны з канструктара Lego.

Першы ў свеце «Легалэнд» быў адкрыты ў 1968 годзе ў горадзе Білуне (Данія). Сёння ў свеце існуе восем «Легалэндаў»: у Даніі, Германіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Малайзіі, ААЭ і Японіі.

Такая падтрымка дапамагла польскай камандзе. Пасля нічыі ў асноўны і дадатковы час (1:1) «Легія» змагла перамагчы ў серыі пенальці (6:5) і прабіцца ў групавы этап Лігі канферэнцый.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты