Tribuna/Авто/мото/Блоги/Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!/Дождж, чырвоныя сцягі, перамога Ньюгардэна і нечаканы подыум Малукаса на этапе IndyCar у Мэдзісане

Дождж, чырвоныя сцягі, перамога Ньюгардэна і нечаканы подыум Малукаса на этапе IndyCar у Мэдзісане

Калі ў Формуле 1 песімісты ўжо падводзяць вынікі сезону і карануюць Макса Ферстапена па выніках трынаццаці этапаў, то ў амерыканскай серыі IndyCar інтрыга захоўваецца за дзве гонкі да канца. Прэтэндэнтаў на перамогу некалькі, і пілот Team Penske Джозэф Ньюгардэн, які перамог на авале ў Мэдзісане – адзін з іх.

25 августа 2022, 17:22
1
Дождж, чырвоныя сцягі, перамога Ньюгардэна і нечаканы подыум Малукаса на этапе IndyCar у Мэдзісане

Фота: indycar.com

Калі ў Формуле 1 песімісты ўжо падводзяць вынікі сезону і карануюць Макса Ферстапена па выніках трынаццаці этапаў, то ў амерыканскай серыі IndyCar інтрыга захоўваецца за дзве гонкі да канца. Прэтэндэнтаў на перамогу некалькі, і пілот Team Penske Джозэф Ньюгардэн, які перамог на авале ў Мэдзісане – адзін з іх.

Краіна – лідар свабоднага свету на Зямлі зараз адзіная, і гэта Украіна. За сваю свабоду яна ўжо шэсць месяцаў плаціць высокую цану, і таму заслужыла святкаванне Дня незалежнасці. Які сёння маглі б святкаваць і беларусы, калі б іх краіну не аддаў агрэсару тутэйшы дыктатар. Ён цынічна павіншаваў украінцаў са святам, а потым з нашай тэрыторыі на іх ізноў паляцелі ракеты.

Адказнасць за злачынствы супраць народу Украіны ляжыць не толькі на яго усходнім гаспадары, але і на ім самім. Адказаць яму прыйдзецца і за злачынствы супраць беларусаў і за здраду ім. Вызваленне Украіны дапаможа і Беларусі вызваліцца ад яго, таму кожны беларус зычыць поспеху ўкраінцам. Слава Україні! Героям Слава! Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь!

Нешта падказвае, што Украіна дзякуючы міжнароднай ваеннай падтрымцы вызваліцца не толькі эфектыўна, але і эфектна. Таму што дапамаюць ёй у тым ліку Злучаныя Штаты Амерыкі, дзе рабіць шоу ўмеюць выдатна, што бачна і на прыкладзе тамтэйшых аўтагонак, у тым ліку формульнай серыі IndyCar.

Здавалася б, ну што цікавага ў гонках на авалах з аднымі левымі паваротамі? Тым больш на машынах, якія ў прынцыпе добра паварочваюць у абодва бакі. Аднак на этапе ў Мэдзісане, штат Ілінойс, пераможца не быў вядомы да самых апошніх кругоў.

З поўла 260-кругавы заезд пачынаў лідар сезону з каманды Penske Уіл Паўэр. Ён жа ўзначальваў пелатон значную частку дыстанцыі, аднак на сто пяцьдзесят дзявятым кругу на рэстарце яго абагнаў канкурэнт з Arrow McLaren SP Партысіа О’Ворд. А іх абодвух шасцю кругамі пазней абагнаў партнёра аўстралійца Джозэф Нюгардэн. Ён якраз ехаў на свежых шынах і з поўным бакам бензіну, і неўзабаве пачаў нарошчваць адрыў.

Свежая гума была ўсталяваная і на балідзе яшчэ аднаго прадстаўніка Penske Скота МакЛафліна, і ён праз некаторы час таксама пакінуў ззаду Паўэра з О’Вордам, падняўшыся на другую пазіцыю. Менавіта новазеландзец пасля чарговай хвалі піт-стопаў і выйшаў у лідары, бо на піт-стопе Ньюгардэна праз круг пасля яго, на дзвесце сёмым, узнікла зусім кароткая замінка. Амерыканцу ж дапамагла прырода, якая прынесла дождж. Ён, праўда, стаў і прычынай чырвоных сцягоў на дзвесце сямнаццатым кругу і болей чым двухгадзіннага чакання рэстарту.

Затое фінальныя сорак сем кругоў праходзілі ўжо пры штучным асвятленні і высокай актыўнасці на трасе, бо ва ўсіх былі свежыя шыны і дастаткова паліва ў баках. МакЛафлін, праўда, мяркую, пажадаў бы, каб актыўнасці было паменей, бо за трыццаць шэсць кругоў прапусціў Ньюгардэна, а на апошнім кругу – і Дэвіда Малукаса, задаволіўшыся ў выніку трэцім месцам.

Амерыканскі пілот літоўскага паходжання, які выступае за каманду Dale Coyne Racing with HMD Motorsports, з’яўляецца дэбютантам сезону, і ў Мэдзісане стартаваў толькі дванаццатым. Аднак пісьменны пілатаж і не меней пісьменная стратэгія каманды дазволілі яму заваяваць першы подыум. Хіба што шампанскага на цырымоніі ўзнагароджвання арганізатары яму не далі, бо па законах ЗША Дэвід яшчэ непаўналетні – яму 20 гадоў. Ньюагрдэн дазволіў толькі папырскацца са сваёй бутэлькі.

Настрой Джозэфу гэта дазваляў – ён падняўся на другую пазіцыю ў чэмпіянаце і мае 479 ачкоў, на тры адстаючы ад Паўэра, які ў Мэдзісане фінішаваў шостым. Пераможца папярэдняга этапу ў Нэшвіле Скот Дзіксан у мінулыя выхадныя заняў толькі восьмае месца. У генеральнай класіфікацыі пілот Chip Ganassi Racing апусціўся на трэцюю пазіцыю і мае 468 ачкоў.

Толькі і застаецца, што з нецярпеннем чакаць двух апошніх этапаў. Матэматычна на тытул чэмпіёна IndyCar прэтэндуе сем пілотаў, і можна не сумнявацца, што кожны з іх паспрабуе цяпер зрабіць для перамогі ўсё. Іх барацьба працягнецца 2-4 верасня на стацыянарнай 1,964-мільнай (3 160-метровай) трасе Portland International Raceway, дзе будзе разыграны Гран Пры Портлэнду.

Другие посты блога

Все посты