Усе навіны

Андрэй Краўчанка: «Беларусь я люблю, але не ўладу ў ёй. Выступаў не для Лукашэнкі, не для нейкіх чыноўнікаў, а для людзей, для беларусаў»

8 траўня, 20:40

Беларускі шматборац Андрэй Краўчанка ў інтэрв'ю telegram-каналу «О, спорт! Ты – мир!» падзяліўся меркаваннем пра матывацыю выступаць за Беларусь пасля першай траўмы.

– Вернемся да першай аперацыі. Калі ты зрабіў яе за свой кошт, як табе было абараняць колеры краіны, якая, па сутнасці, цябе кінула?

– Разумееш, я ж крыўдзіўся не на краіну, а на канкрэтных функцыянераў, якія адмовіліся мне дапамагчы. Ня краіна мяне кінула, а чыноўнікі. Дакладна так, як цяпер: Беларусь я люблю, але не ўлада ў ёй.

Я выступаў не для Лукашэнкі, не для нейкіх службоўцаў, а для людзей, для беларусаў. Таму так было крыўдна, што мне не дапамаглі, але крыўда толькі на канкрэтных функцыянераў, і я працягваў з задавальненнем выступаць за Беларусь.

– Ці была тады нейкая дапамога з боку заўзятараў, неабыякавых людзей?

– А я ні да каго не звяртаўся, нямногія ведалі, што збіраюся рабіць аперацыю ў Фінляндыі. Так што ўсё за свой кошт, – сказаў Краўчанка.