Усе навіны

У братоў Бо станоўчыя тэсты на каранавірус, яны прапусцяць эстафеты ў Нове Месца

5 сакавіка 2023, 13:50

Браты Ёханэс і Тар'ёй Бо здалі станоўчыя тэсты на ковід падчас этапу КМ па біятлоне ў Нове Месца.

«Мы абодва не ўпэўненыя. Насамрэч не ведаем, ці ёсць ён у нас ці не, але і я, і Ёханэс мелі станоўчы тэст са слабой лініяй. Потым у нас быў адзін тэст, які нічога не паказваў. Мы адчуваем сябе на 100 працэнтаў, але мы ўсхваляваныя тым, ці заразіліся мы ад Лагрэйда раней гэтага тыдня.

Баімся горш. Убачым, што будзе далей.

Не думаю, што мы каго заразілі на этапе, калі беглі самі на дыстанцыі», – сказаў Тар'ей Бо.

Абодва Бо не патрапілі ў заяўку ад зборнай Нарвегіі ў змешанай эстафеце і сінгл-міксце ў Нове Месца.