Усе навіны

Браты Бо пачнуць спаборнічаць не раней за 12 сакавіка – этап у Эстэрсундзе стартуе 9 сакавіка

6 сакавіка 2023, 14:41

Мэнэджар зборнай Нарвегіі па біятлоне Пер Арнэ Батнан паведаміў, што Ёханэс і Тар'ей Бо адправіліся дадому пасля таго, як атрымалі станоўчыя тэсты на ковід на этапе Кубка свету ў Нове Месца.

Першапачаткова планавалася, што нарвежцы паляцяць на наступны этап Кубка свету разам з усімі біятланістамі чартарным рэйсам.

«Цяпер яны ляцяць дадому рэгулярным рэйсам з Прагі і будуць рыхтавацца да фінальных спаборніцтваў сезона ў Эстэрсундзе і Халменколене на роднай зямлі.

Яны стануць на лыжы не раней чым у нядзелю (12 сакавіка - заўв. Tribuna.com)», - сказаў Ботнан.

Нагадаем, што браты Бо атрымалі станоўчыя тэсты на каранавірус, яны прапусцілі эстафеты ў Нове Месца.

Этап Кубка свету ў Эстэрсунд стартуе 9 сакавіка. Расклад тут.