Усе навіны

Рыжанкоў пра вынікi беларусаў на Кубку Садружнасці: «Хацелася б, каб хлопцы выступілі лепш»

12 красавіка, 22:05

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па біятлоне Алег Рыжанкоў падсумаваў выступленне мужчынскай каманды ў спрынце на Кубку Садружнасці.

– Хацелася б, каб хлопцы выступілі лепш, але вынікі дастаткова шчыльныя. Накшталт і нядрэнна, але без медаляў. Дапусцілі па адным промаху, складана было змагацца. Многія пасля хваробы, не да канца аднавіліся. Можа, гэта наклала адбітак, можа стомленасць назапасілася.

З нашых хлопцаў толькі юніёры сёння справіліся са стральбой, а ў дарослых не атрымалася. Юніёры яшчэ маленькія, ім трэба расці і трэніравацца, гэты старт для іх – досвед.

Латыпаў заўсёды адрозніваецца хуткім «ходам», але нестабільна страляе, сёння ён змог кампенсаваць промахі хуткасцю. На мас-старце ў іх з Антонам будзе вочная спрэчка за перамогу ў агульным заліку, – сказаў Рыжанкоў.