Усе навіны

Дзмітрый Лазоўскі: «У мас-старце я іду другім у агульным заліку, хочацца хаця б там пазмагацца за высокія месцы»

12 красавіка, 22:24

Беларускі біятланіст Дзмітрый Лазоўскі пракаметаваў вынікі спрынтарскай гонкі на заключным этапе Кубка Садружнасці.

– Дзмітрый, што скажаш па спрынтарскай гонцы. Накшталт быў нядрэнны ход. Промах крыху прыпсаваў карціну?

– Так, пасля першай стральбы я нядрэнна ішоў. Падвяла другая стральба. Першы стрэл прамазаў, нажаль. Без гэтай памылкі можна было пазмагацца за прызы сёння. У цэлым, гонка працоўная. Выціскаў з сябе ўсё, што магчыма ў дадзенай сітуацыі.

– Трохі нашы біятланісты не змаглі падтрымаць пераможны матыў Солы сёння...

– Не зусім, вядома, маляўніча ўсё выйшла, як у жаночай гонцы. Гэта не тое, на што мы разлічвалі, канешне. Як ёсць, нічога мы тут ужо не выправім.

– З лыжамі, можа, былі праблемы?

– Складана адназначны адказ тут даць. Трэба прааналізаваць.

– На эстафеты як фармаваўся склад?

– Зыходзячы з агульнага стану. Трэнерскі штаб дэталёва аналізуе літаральна па ўсіх параметрах.

– Наперадзе яшчэ мас-старт для дасягнення асабістых мэт...

-–Так, у мас-старце я іду другім у агульным заліку. Хочацца хаця б там пазмагацца за нейкія высокія месцы. Або ў заліку, або, канкрэтна, у гэтай гонцы, – сказаў Лазоўскі.