Tribuna/Футбол/Блогі/Футбольное поле/Іньякі Уільямс, Кэш, Атавія і іншыя, хто змянілі футбольнае грамадзянства, каб згуляць на ЧС-2022

Іньякі Уільямс, Кэш, Атавія і іншыя, хто змянілі футбольнае грамадзянства, каб згуляць на ЧС-2022

Больш за ўсё ўражвае «трансферная палітыка» Ганы.

Аўтар — bytribuna com
11 лістапада 2022, 16:11
Іньякі Уільямс, Кэш, Атавія і іншыя, хто змянілі футбольнае грамадзянства, каб згуляць на ЧС-2022

Шмат футбалістаў марыць гуляць на чэмпіянаце свету, але не ва ўсіх ёсць такая магчымасць, i не заўжды таму, што дрэнна гуляе канкрэтны чалавек. Таму бываюць выпадкі, калі з-за вялікай канкурэнцыі ў адной зборнай футбалісты выбіраюць выступаць за іншую краіну.

На чэмпіянат свету-2022 такiя хлопца таксама паедуць. Мы сабралі самыя цікавыя выпадкі.

Галоўная зорка «Атлетыка» з Більбаа ўжо не адзін год. Увосень 28-гадовы футбаліст неаднаразова трапляў на першыя старонкі СМІ, у мінулы ўік-энд паўтарыўшы, здавалася б, недасягальны рэкорд – правёў 246-ы матч запар у чэмпіянаце. Так, ён не прапусціў ніводнага матчу ў лізе за апошнія 6 гадоў. Толькі ўявіце: 6 гадоў без (цяжкіх) траўм!

У цэлым за кар“еру ён забіў ужо больш за 100 галоў, але быў непатрэбным нацыянальнай зборнай Іспанії (правёў толькі адзін таварыскі матч у 2016 годзе). Гэтай восенню перад чэмпіянатам свету ў Катары Уільямс вырашыў змяніць футбольнае грамадзянства і абараняць колеры нацыянальнай каманды Ганы – радзімы ягоных бацькоў.

Цікава, што брат Іньякі, 20-гадовы Ніка, ужо гуляў за «Фурыю Роху» – правёў 2 матчы ў Лізе нацый і адзначыўся адным рэзультатыўным пасам.

Яшчэ адзін таленавіты футбаліст, якога Гана «сханціла» да сябе. Ураджэнец Лондана, выхаванец «Чэлсі», а цяпер гулец «Брайтана». Ён заўжды быў перспектыўным хлопцам і лічыўся будучым асноўным правым абаронцам зборнай Англії. Але праз залатое пакаленне на правым фланзе англійскай абароны 21-гадовы Лэмпці вырашыў не канкурыраваць за трапленне ў гэтую зборную, а прадстаўляць на міжнародным узроўні краіну свайго бацькі.

Акрамя бацькі, вялікую ролю ў рашэнні Лэмпці адыграў былы трэнер «Брайтана» Крыс Х'ютан, які зараз выконвае функцыю дарадцы зборнай Ганы. Па чутках, ён нават абяцаў Лэмпці, што яго выкарыстаюць не толькі ў абароне, але і ў нападзе (напрыклад, на пазіцыі вингера), а гэта заўсёды было вялікім захапленнем футбаліста.

Можа, Лэмпці i не будзе гуляць за Гану на пазіцыі вінгера – усё таму, што ў зборную запрасілі яшчэ аднаго футбаліста з іншым грамадзянствам. Ён нарадзіўся ў Берліне і прайшоў акадэмію «Герты». Цяпер ён гуляе за «Гамбург» і лічыцца адным з найлепшых футбалістаў другой Бундэслігі – на яго рахунку 5 галоў у 14 матчах (яшчэ 2 – у двух матчах Кубка Германіі).

На рашэнне Кёнігсдорфера выступаць за Гану паўплываў галоўны трэнер нацыянальнай каманды Ота Ада, які паралельна працуе з маладымі гульцамі ў дортмундскай «Барусіі». Ада добра знаёмы з гульнёй 21-гадовага футбаліста, таму і запрасіў яго выступаць за краіну бацькі. «Думаю, тата ганарыцца маім выбарам абараняць колеры яго краіны. Акрамя таго, тут значна прасцей стаць гульцом міжнароднага ўзроўня, чым у Германіі», – пракаментаваў свой «трансфер» Рансфард-Ебоа.

Здаецца, зборная Ганы правяла трансферную кампанію не горш за некаторыя еўрапейскія клубы ўлетку.

Мэты Кэш → Польшча

Яшчэ адна ахвяра залатога пакалення абаронцаў Англіі. 25-гадовы англічанін – асноўны футбаліст «Астан Вілы», гулец, да якога ў каманды не так шмат пытанняў, як да астатніх прадстаўнікоў абароны, але і яму не знайшлося месца ў зборнай Англіі.

У 2021 годзе тагачасны галоўны трэнер зборнай Польшчы Паўла Соўза, даведаўшыся, што Кэш мае польскія карані, запрасіў футбаліста ў нацыянальную каманду. З таго часу Мэты – асноўны гулец польскай зборнай, дапамог ёй кваліфікавацца на ЧС, а напрыканцы месяца згуляе з ёй у Катары.

Атавія → Партугалія

Калі вы глядзелі хаця б некалькі матчаў «Порту» за апошнія гады, то Атавіа дакладна быў адным з футбалістаў, які звярнуў на сябе вашу ўвагу. Цяпер ён часта выводзіць каманду на поле з капітанскай павязкай, а таксама можа закрываць практычна любую пазіцыю ў паўабароне.

Атавіа нарадзіўся ў Бразіліі і пачынаў свой футбольны шлях на радзіме. У 19 гадоў перайшоў з «Інтэрнасьёнала» ў «Порту», ​​але па-ранейшаму заставаўся сур“ёзным футбалістам дома: гуляў за зборную U-20 і нават выклікаўся ў алімпійскую зборную Бразіліі на таварыскія матчы .

Уразіць галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Атавіа не атрымалася, таму ў мінулым годзе ён аформіў партугальскі пашпарт і пачаў выступаць за мясцовую зборную. У першым матчы за Партугалію Атавіа забіў мяч, а ў важным матчы з Турцыяй ў плэй-оф адбору на ЧС-2022 запісаў на свой рахунак гол+пас.

Абду Дыяло → Сенегал

Адзін з найперспектыўнейшых французскіх цэнтральных абаронцаў, прайшоў усе юнацкія зборныя Францыі, быў капітанам моладзевай зборнай. Выхаванец «Манака» паехаў шукаць шчасце ў Германію, дзе за адзін сезон у «Майнцы» ўразіў дортмундскую «Барусію», якая набыла яго за 28 млн еўра.

Пасля адносна нядрэннага сезона ў Дортмундзе ім зацікавіўся «ПСЖ» – Дыяло палічыў, што гэта выдатная магчымасць атрымаць выклік ад Дыд“е Дэшама і ўжо праз год перабраўся ў Парыж. Як аказалася – дарма. Абду так і не змог уразіць трэнера зборнай, стаў усё меней пачаў гуляць у ПСЖ, а гэтым летам увогуле адправіўся ў арэнду ў «Лейпцыг».

Не дачакаўшыся званка Дэшама, Дыяла прыняў прапанову Сенегала у 2021-м, за які ужо згуляў 18 матчаў, забіў 2 галы і выйграў Кубак афрыканскіх нацый.

Брыян Мбемо → Камерун

Другі найдаражэйшы футбаліст «Брэнтфарда» таксама вырашыў не губляць час і змяніў сваё французскае футбольнае грамадзянства на камерунскае.

Мбемо нядрэнна выступаў за моладзевую зборную Францыі, але ў той жа час не настолькі добра, каб скласці канкурэнцыю ў нацыянальнай камандзе Каману, Дэмбеле і іншым зоркам.

У верасні гэтага года 23-гадовы вінгер дэбютаваў за Камерун – краіну яго бацькі. І паедзе з ёй на чэмпіянат свету.

Фота: JOHN THYS, CHARLY TRIBALLEAU, JUNG YEON-JE/AFP, Gualter Fatia/Global Look Press, Anthony Dibon/Icon Sport, Hamburger SV; Ricardo Larreina/Global Look Press

Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com

Іншыя пасты блога

Усе пасты