Tribuna/Футбол/Блогі/Футбольное поле/А што там з Раналду? Яшчэ не дэбютаваў, і невядома, калі будзе – сайт лігі толькі заблытаў усіх

А што там з Раналду? Яшчэ не дэбютаваў, і невядома, калі будзе – сайт лігі толькі заблытаў усіх

Пакуль не дыскваліфікаваны.

Аўтар — Бона Сфорца
8 студзеня 2023, 11:55
А што там з Раналду? Яшчэ не дэбютаваў, і невядома, калі будзе – сайт лігі толькі заблытаў усіх

Крышціяну Раналду яшчэ не дэбютаваў за «Аль-Наср». Ён не злазячы з велатрэнажора сачыў за пятнічнай перамогай над «Аль-Таем» у чэмпіянаце (2:0).

На шляху да дэбюту стаялі дзве перашкоды – дыскваліфікацыя і заяўка ў чэмпіянат. І яны яшчэ звязаныя паміж сабой.

Раналду – 9-ы легіянер з 8-і магчымых. Дзеля яго Абубакара могуць адправіць у «МЮ»

Пытанне заяўкі востра стаяла з некалькіх прычын. Па-першае, праз былога гульца Жуліана, які граў за клуб з Эр-Рыяд у 2018-2020 гадах і якому «Аль-Наср» быў вінен 6 мільёнаў еўра, праз тое, што ФІФА наклала на тых трансферны бан. Аднак гэты бар’ер хутка знялі – журналіст Рамэн Маліна паведаміў, што дзеля Раналду «Аль-Наср» выплаціў усе даўгі. І 5 студзеня ФІФА зняла бан з клуба. Гэта пацвердзіў і адвакат Жуліана.

Іншая перашкода – ліміт на легіянераў. Іх у чэмпіянаце Саўдаўскай Аравіі можа быць у заяўцы клуба максімум восем, з іх сем на полі. У «Аль-Насра» усе слоты былі занятыя – у заяўцы ўжо былі аргенцінец Піці Марцінес, бразільцы Таліска і Луіс Густаво, камерунец Венсан Абубакар, калумбіец Давід Оспіна, івуарыец Гіслен Конан, іспанец Альвара Гансалес і ўзбек Джалоліддзін Машарыпаў.

У «Аль-Насры» ужо, мяркуючы з інсайдаў, вызначыліся, што Абубакар вызваліць месца Крышу. Паводле журналіста Екрема Конура, Абубакар незадаволены сваім становішчам у клубе і нават не святкаваў свой апошні гол.

Мясцовы сайт OKAZ нават паведаміў, што камерунцам ужо зацікавіліся «МЮ» і «Фенербахчэ». А Рудзі Галеці ўчора заявіў, што «Аль-Наср» адзаявіў Абубакара і дазаявіў Роналду перад матчам з «Аль-Таі».

Тым не менш, пакуль афіцыйны сайт Саўдаўскай прафесійнай лігі кажа, што ў заяўцы «Аль-Насра» дзевяць легіянераў – на месцы ўжо і Раналду, але таксама яшчэ і Абубакар.

Раналду дыскваліфікаваны за выбіты з рук дзіцяці тэлефон. Гэта таксама замінае дэбютаваць

Летась у красавіку пасля матча з «Эвертанам» (1:0) Раналду выбіў з рук 14-гадовага хлопца тэлефон. І разбіў яго, ударыўшы па руках самога дзіцёнка. Гісторыя скончылася тым, што Крышу прысудзілі дыскваліфікацыю на два матчы ў чэмпіянаце.

Дыскваліфікацыя, згодна з правіламі ФІФА, перанеслася на новы клуб. Пакаранне за выхад нягледзячы на адхіленне, пра магчымасць якога пісала Daily Mail, традыцыйна – не толькі штраф, а і тэхнічная параза (пра гэта напісана ў дысцыплінарных правілах ФІФА). «Аль-Насру», які змагаецца за чэмпіёнства, гэта ўвогуле не патрэбна.

І тут паўстае пытанне: ці быў учора Раналду легальна ў заяўцы «Аль-Насра»? Ад гэтага залежыць, ці адбыў ён першы з двух матчаў дыскваліфікацыі.

– Калі не быў – тады і адхілення яшчэ не адбылося. Вядомы кейс «Легіі» у кваліфікацыі ЛЧ-2013/14, калі яны не заявілі адхіленага на тры матчы гульца на 2-й раўнд адбору, а пасля выпусцілі на тры хвіліны другога матчу 3-га раўнду. Гэта скончылася тэхнічнай паразай, бо гулец павінен быць адхілены ад матчаў, у якіх ён можа гуляць. Адсутнасць у заяўцы і так бы не дала яму магчымасці ўдзельнічаць.

У такім выпадку Роналду ўсё яшчэ трэба адсядзець два матчы дыскваліфікацыі – супраць «Аль-Шабаба» і «Аль-Ітыфака», і дэбютаваць аж 26 студзеня супраць "Аль-Іціхада" у Суперкубку.

– Калі не быў – тады ўсё добра. У такім выпадку Раналду сапраўды адбыў адзін з двух матчаў дыскваліфікацыі і дэбютуе ўжо 22 студзеня супраць «Аль-Ітыфака» у чэмпіянаце.

Але тады пытанне да сайту лігі (ці самой лігі): як так сталася, што ў заяўцы «Аль-Насра» дзевяць легіянераў? Тэхнічная памылка ці пакупнікам Роналду можна крыху больш, чым іншым?

Іншыя пасты блога

Усе пасты