Tribuna/Футбол/Блогі/Футбольное поле/Некаторыя еўрапейскія клубы апошнім часам сталі выкарыстоўваць для фан-актыўнасцяў храмы – вось дзеля чаго гэта робіцца (і як робіцца ў Беларусі)

Некаторыя еўрапейскія клубы апошнім часам сталі выкарыстоўваць для фан-актыўнасцяў храмы – вось дзеля чаго гэта робіцца (і як робіцца ў Беларусі)

Маркетынг адносін, які нічога не каштуе.

Аўтар — Alex Zagorski
24 ліпеня, 11:17
Некаторыя еўрапейскія клубы апошнім часам сталі выкарыстоўваць для фан-актыўнасцяў храмы – вось дзеля чаго гэта робіцца (і як робіцца ў Беларусі)

У апошнія некалькі месяцаў некаторыя еўрапейскія клубы пачалі выкарыстоўваць у якасці пляцовак для фан-актыўнасцяў вельмі незвычайныя, на першы погляд, лакацыі – цэрквы і храмы. Напрыклад, вось клуб НАК Брэда з нідэрландскага Д2 на пачатку траўня закалабіўся з мясцовай царквой Гротэ Керк – яе выява лягла ў аснову дызайна новай формы каманды, а прома-відэа да прэзентацыі здымалася ўнутры рэлігійнага будынка:

Таксама ў царкве клуб зладзіў продаж 500 камплектаў новай формы – як бачна на відэа, мерапрыемства выклікала ажыятаж.

Нешта вельмі падобнае зрабіў блізкі па назве НЕК Неймеген з Эрэдывізі – у красавіку каманда зладзіла ў тамтэйшай царкве Стевенскерк (гэта таксама адна з галоўных славутасцей горада, як і ў выпадку з НАК) продаж абанементаў, разгарнулі музей, фотавыставу і нават трансляцыі матчаў паказвалі.

А вось і самы свежы прыклад: «Орхус» з дацкай Суперлігі ў матчдэі ладзіць для фанаў шмат актыўнасцяў, сярод якіх распеўка ў мясцовай каталіцкай царкве. Паслухайце, як цудоўна гэта гучыць!

Усе гэтыя мерапрыемствы з'яўляюцца вельмі ўдалым прыкладам маркетынга ўзаемаадносін. Па сутнасці, гэта яднанне футбольных клубаў з гісторыяй і традыцыямі горада, іншымі інтарэсамі людзей, дзеля якіх каманды і гуляюць – прычым каштуе гэта альбо вельмі мала (выдаткі на арганізацыю), альбо зусім нічога.

Карацей, то мог бы быць вельмі цікавы кейс для беларускіх каманд (дзе кіраўніцтва нічога не чула пра маркетынг і ўсе сродкі накіроўвае на дасягненне нейкіх вынікаў, быццам гэта самае важнае, што існуе ў жыцці).

Неяк звязаць футбол і гістарычную спадчыну Беларусі спрабавала АБФФ, калі правялі лёсаванне вышэйшай лігі-2023 у Мірскім замку, але... Тагачасны кіраўнік федэрацыі палкоўнік Уладзімір Базанаў выбар лакацыі патлумачыў наратывамі рэжыму.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты